O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
RU
‡ Р У Х ‡
https://t.me/ruchbelnac
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
0.53%
ER (semana)
4.03%
ERRAR (semana)

📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў)

📝 t.me/ruchbelnac_bot

🤝 t.me/ruchbelnac/276

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 57 resultados
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
76
14
1.4 k
🔔 Сябры, ад імя арганізацыі Рух беларускіх нацыялістаў шчыра віншуем усіх хрысьціянаў зь Вялікаднем!

ХРЫСТОС УВАСКРОС! УВАСКРЭСЬНЕ І БЕЛАРУСЬ! 🇧🇾

Хрыстос уваскрос!
і сьвет прачнуўся
вясной на гольлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!
(📖 Ларыса Геніюш, 1954 год)

🖼️ P.S. на выяве велікодная паштоўка, прысьвечаная беларускаму антысавецкаму супраціву (выдадзеная ў Нямеччыне ў другой палове 1940-ых гадоў).
20.04.2025, 10:09
t.me/ruchbelnac/1771
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
1
🔔 Сябры, ад імя арганізацыі Рух беларускіх нацыялістаў шчыра віншуем усіх хрысьціянаў зь Вялікаднем!

ХРЫСТОС УВАСКРОС! УВАСКРЭСЬНЕ І БЕЛАРУСЬ! 🇧🇾

Хрыстос уваскрос!
і сьвет прачнуўся
вясной на гольлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!
(📖 Ларыса Геніюш, 1954 год)

🖼️ P.S. на выяве велікодная паштоўка, прысьвечаная беларускаму антысавецкаму супраціву (выдадзеная ў Нямеччыне ў другой палове 1940-ых гадоў).
20.04.2025, 10:09
t.me/ruchbelnac/1770
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
101
17
2.0 k
😜 Сябры, ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў шчыра віншуем Вас з нашым вялікім сьвятам – 107-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі!

Адзначым, што айцамі-заснавальнікамі БНР былі людзі розных палітычных поглядаў. Гэта і кансэрватары, і сацыялісты, і дэмакраты. Іншымі словамі і правыя, і левыя, і цэнтрысты. Але негледзячы на гэта ўсіх іх аб'ядноўвала адзіная нацыянальная ідэя, іх аб'ядноўваў беларускі нацыяналізм. А гэта – імкненьне да волі і незалежнасьці нашай Радзімы, да захаваньня нашай роднай мовы, культуры і ідэнтычнасьці, да шанаваньня нашай гісторыі, герояў і спадчыны. Таму якіх бы мы з вамі палітычных поглядаў зараз не прытрымліваліся, усіх нас, як і айцоў-заснавальнікаў БНР, павінна аб'ядноўваць наша нацыянальная ідэя, аб'ядноўваць беларускі нацыяналізм. Толькі так мы зможам збудаваць у будучыні нашу сапраўдную Беларускую Народную Рэспубліку!

📸На фота: паштоўка прысьвечаная 25 сакавіка са словамі прысягі беларускіх антысавецкіх партызанаў. Выдадзеная "Згуртаваньнем беларусаў Канады" у Таронта ў пачатку 1950-ых гадоў.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
25.03.2025, 10:30
t.me/ruchbelnac/1769
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
85
3
662
💐 Сёньня мы хацелі б падзякаваць нашым дарагім беларускам і нагадаць, што менавіта вы зрабілі вялікі ўклад у станаўленьне і разьвіцьцё нацыянальнай ідэі і справы. Алаіза Пашкевіч ("Цётка") у пачатку ХХ стагодзьдзя ўзбагаціла нашую культуру, Палута Бадунова была адною са стваральніц Беларускай Народнай Рэспублікі, Натальля Арсеньнева падаравала нам гімн "Магутны Божа", мноства дзяўчын удзельнічалі ў антыкамуністычным супраціве ў 1940-50 гадах, паэтка Ларыса Геніюш захоўвала архівы БНР, адсядзеўшы за гэта ў сталінскіх лягерах, дэпутатка Галіна Сямдзянава першай сымбалічна ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Вярхоўны Савет пры распадзе СССР, а Івонка Сурвіла кіруе Радаю БНР і па гэты час.

Дзякуй Вам, нашыя дарагія змагаркі за волю Радзімы! 🇧🇾

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
8.03.2025, 11:30
t.me/ruchbelnac/1768
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
58
4
371
🚩 3 сакавіка споўнілася тры гады з гераічнай сьмерці ў баі Ільлі "Ліцьвіна" Хрэнава.

«Украінцы гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць». (Ільля Хрэнаў)

Ільля Хрэнаў (1994-2022) нарадзіўся ў Менску. Навучаўся ў аўтамэханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ. У 2014 гаду паехаў ваяваць ва Ўкраіну і далучыўся да "Азову". Служыў у выведцы батальёну, удзельнічаў у вядомых апэрацыях у Ілавайску, Марыінцы, Шырокіна.

Пасьля пераходу канфлікта ў стадыю "замарожваньня" Ільля пераехаў пад Кіеў у Бравары, дзе ажаніўся на сваёй украінскай дзяўчыне, вывучыўся на праграміста і пачаў працаваць ў IT-сфэры. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году дапамагаў беларусам, якія апынуліся ва Ўкраіне з-за рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.

У першы ж дзень поўнамаштабнай расейскай агрэсіі Ільля стаў добраахвотнікам беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну "Азоў". У тым ліку, з дапамогаю яе потым сфармуецца, адпачатку Батальён, а затым і Полк Каліноўскага.

«Сёньня Расея зноў паказала сваю існасьць і падступна напала на Ўкраіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Ўкраіны». (Зь відэазвароту Ільлі Хрэнава 24 лютага 2022 г.)

Нажаль, 3 сакавіка Ільля атрымаў раненьні і загінуў падчас баёў з акупантамі за Бучу. "Ліцьвін" стаў першым беларускім ваяром, забітым падчас расейскай агрэсіі 2022 году. У ягоны гонар, у складзе Палка Каліноўскага, быў названы батальён, а сам Ільля быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

ГЕРОІ ЖЫВУЦЬ ВЕЧНА! 🇧🇾
4.03.2025, 11:00
t.me/ruchbelnac/1767
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
42
7
491
🔥 24 лютага спаўняецца 90 гадоў з нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (1935-2014).

🔥 РЫГОР БАРАДУЛІН ПРА БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ

«Нацыяналіст — чалавек, верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу.

Гэта савецка-імпэрская прапаганда зрабіла з нацыяналіста нейкае пудзіла, нейкага тэрарыста, бо ён падрываў і без таго рыхлы падмурак імпэрыі, якая займала як не шасьціну зямное кулі.

Любіць сваю мову і карыстаецца ёю — нацыяналіст. Любіць, шануе і знае сваю гісторыю — нацыяналіст. Хоча жыць у сваёй дзяржаве як вольны чалавек — нацыяналіст.

Пройдзе час, няхай сабе і нямала, а слову нацыяналіст будзе вернутая ягоная першапачатковая шана. Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст».

🔥 Верш "БЫЦЬ":

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сьцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым сьвеце і на тым.

🔥 Верш "МАЛЕНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСЬ":

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Зьлітуйся над крывічамі.

Зьнікнуць, Сьвяты, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.

Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнаньня.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.

Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Сьветлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.

Божа, на ўсіх
Нас ад напасьцяў варожых
Твой зьберажэ напамін.
Амін.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
24.02.2025, 15:00
t.me/ruchbelnac/1766
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
62
7
2.5 k
🐖💩 24 лютага спаўняецца трэцяя гадавіна поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну. Ужо тры гады працягваюцца бамбардзіроўкі, разбурэньні і забойствы. Гэта сапраўдная барацьба за існаваньне ўкраінскай нацыі і дзяржаўнасьці. Бо і першае і другое, зьяўляецца перашкодаю для пашырэньня расейскага сьвету. Як і існаваньне беларусаў і нашая незалежнасьць.

Але гэты наступ сілаў цемры пачаўся ня тры гады таму. Адзін і той жа вораг ужо стагодзьдзямі намагаецца падпарадкаваць сябе ўкраінскія і беларускія землі. У розныя часы ён меў розныя абліччы – царскае, імпэрскае, чырвонае ці сучаснае гібрыднае, але кожны раз гэты вораг быў адзін і той жа. Без разуменьня гэтай дадзенасьці немагчыма супрацьстаяць агрэсару. Бо як бы не зьмяняліся формы праўленьня і ідэялягічныя плыні – шавіністычная, імпэрская і захопніцкая сутнасьць расейцаў застаецца. Пасьля любых зьменаў ці лібералізацыі, рана ці позна, але ў Маскве да ўлады зноў прыйдзе новы Сталін і Пуцін. Толькі ваенная параза Расеі і наступная дэцэнтралізацыя і распад імпэрыі стане гарантам міру і спакою, як для рэгіёну, так і для ўсяго цывілізаванага сьвету. Бо пакуль Расея захоўвае вайсковы патэнцыял і агромністыя тэрыторыі, яна ніколі не адрачэцца ад сваіх крыважэрных амбіцыяў.

Зараз мы, беларусы, павінны ўсімі сіламі падтрымліваць і дапамагаць Украіне, а таксама падтрымліваць і дапамагаць нашым добраахвотнікам. Акрамя гэтага, ня менш важным момантам, зьяўляецца пераход да нацыянальнай сьвядомасьці і беларушчыны, бо менавіта гэта робіць з нас асобную і незалежную нацыю, а ня "русских со знаком качества". Украінцы ўжо сталі на гэты шлях і таму гераічна супрацьстаяць магутным варожым сілам. Верым, што перамога і мір абавязкова наступяць, а нашыя народы будуць канчаткова вызваленыя з пад крывавых і барбарскіх абдымкаў "старшего брата".

СЛАВА УКРАЇНІ! 🇺🇦
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 🇧🇾

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
24.02.2025, 11:34
t.me/ruchbelnac/1765
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
64
17
2.2 k
​​🔥 Ад імя Руху беларускіх нацыяналістаў віншуем Вас з Днём роднай мовы! 

🔥 «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі». (Францішак Багушэвіч)

🔥 «Я – беларус! Мая родная мова беларуская!». (Васіль Быкаў)

🔥 «Галоўнай і найважнейшай каштоўнасьцю, якая стварае і трымае нацыю, ёсьць нацыянальная мова». (Зянон Пазьняк)

🔥 «Выбірай: быць пасрэднасьцю на мове суседа або нечым значным на сваёй». (Уладзімер Караткевіч)

🔥 «Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу». (Васіль Быкаў)

🔥 «Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі». (Вацлаў Ластоўскі)

🔥 «Любіце і шануйце, як сьвятыню, роднае слова, з якім вас літасьцівы Бог на сьвет пусьціў». (Францішак Скарына)

🔥 «Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў». (Уладзімер Караткевіч)

🔥 «Пакуль жыве мова – жыве народ». (Янка Купала)

🔥 «Ніякае багацьце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». (Якуб Колас)

🔥 «Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.
Мілагучнасьцю любых нам слоў.
Быццам музыкай душу чаруем». (Ларыса Геніюш)

🔥 «Сёньня для нас важней за ўсё — Мова, на першым пляне павінна быць Мова! Будзе Мова — будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы — ня будзе Беларусі». (Ніл Гілевіч)
21.02.2025, 11:15
t.me/ruchbelnac/1764
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
49
6
432
📹 Відэаролік з KALINOŬSKI MARŠ 2025 ☺️🇧🇾
20.02.2025, 20:30
t.me/ruchbelnac/1763
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
Repostar
45
2
373
Міхал Родзька: «Гэта павінна быць супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных дзяржаваў»

16 лютага ў Вільні адбыўся патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасьці Літвы. Арганізацыя "РУХ" прыняла ўдзел у шэсьці і арганізавала на ім Міжморскую калёну.

Прадстаўнік «РУХу» Міхал Родзька крыху распавёў Tg-каналу "Баста!", у чым асноўная ідэя Міжмор'я і як гэта ўплывае на інтарэсы беларускай нацыі:

— Міжмор'е, Інтэрмарыюм ці Балта-чарнаморская супольнасьць, каму як больш падабаецца, у сучасным выглядзе прадстаўляе сабою канцэпт палітычнага і эканамічнага рэгіянальнага зьвязу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Зразумела, мы можам казаць аб гэтым толькі, як аб будучым хаўрусу. Бо гэта павінна быць супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных дзяржаваў. Таму гэта праект на пэрспэктыву, пасьля вызваленьня Беларусі і перамогі Ўкраіны.

Адзначым пры гэтым важную ролю Інтэрмарыюму, як для Беларусі, так і іншых міжморскіх краінаў. Гэта дасьць эканамічны моц і дабрабыт, і што самае галоўнае, будзе гарантам бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.

— Як ацэньваеце вынікі шэсця? Якія ўражанні ва ўдзельнікаў маршу і жыхароў Вільні?

— Наша арганізацыя "РУХ" ад самага пачатку актыўна падтрымлівала ідэю Інтэрмарыюму. Таму мы вырашылі нагадаць аб гэтым у тым ліку і ў Вільні падчас маршу да Дня незалежнасьці Літвы. На ім мы арганізавалі асобную Міжморскую калёну, падрыхтавалі вялікі банэр, а таксама зрабілі ўлёткі на літоўскай мове з тлумачэньнямі ідэяў Інтэрмарыюму. Рэакцыя на нашу калёну і тэматыку была выключна станоўчая. Ўдзельнікі маршу і выпадковыя мінакі фатаграфаваліся каля банэру і выказвалі сваю падтрымку. Усё гэта кажа аб тым, што Міжморская ідэя актуальна і запатрабаваныя нашымі народамі, а мы, са свайго боку, будзем прасоўваць яе і надалей.
19.02.2025, 20:56
t.me/ruchbelnac/1762
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
32
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1760
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
33
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1756
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
32
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1758
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
32
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1761
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
33
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1755
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
32
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1757
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
32
1.5 k
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1759
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
64
32
1.4 k
🔥 16 лютага ў Вільні адбыўся традыцыйны патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасьці Літвы. Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў прыняла ўдзел у шэсьці і арганізавала на ім Міжморскую калёну.

Марш прайшоў у вечаровы час ад Вострай брамы ў старым горадзе да Лукіскага пляцу. Падчас шэсьця былі запаленыя шматлікія паходні, што прыдавала мерапрыемству дадатковай атмасфэрнасьці.

Наша калёна прадстаўляла ідэю Міжмор'я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У будучыні, такая супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краінаў будзе зьяўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.

РУХ падрыхтаваў да маршу банэр з цэнтральным надпісам – IN‡ERMARIUM і дадатковым лёзунгам на беларускай і літоўскай мовах: moc i biaśpieka našych narodaŭ і mūsų tautų stiprybė ir saugumas. Побач знаходзіліся сьцягі міжморскіх краінаў – Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы і Эстоніі. 

Акрамя гэтага, РУХ надрукаваў улёткі на літоўскай мове з тлумачэньнямі ідэяў Інтэрмарыюму, якія былі раздадзеныя перад пачаткам маршу. Адзначым, што рэакцыя на нашу калёну і яе тэматыку была выключна станоўчая. Удзельнікі шэсьця віталі і выказвалі падзяку за ўдзел. Гэта яскрава паказвае, што Міжморская ідэя актуальна і запатрабаваная нашымі народамі.

🇧🇾🇱🇹🇺🇦🇱🇻🇵🇱🇪🇪

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
18.02.2025, 20:16
t.me/ruchbelnac/1754
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
46
3
441
🎧 Інтэрвію для "Радыё Рацыя"
16.02.2025, 20:05
t.me/ruchbelnac/1753
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
43
6
444
🗣Інтэрвію "Радыё Рацыя" зь сябрам Рады Руху беларускіх нацыяналістаў Міхалам Родзькам.

У размове былі абмеркаваныя актыўнасьці РУХУ ў пачатку 2025 году – Kalinoŭski marš, контракцыі супраць лукашыстаў у Вене і Бялградзе, Міжморская калёна на маршы ў Вільні, а таксама разьвіцьцё арганізацыі.
16.02.2025, 20:04
t.me/ruchbelnac/1752
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
594
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1745
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
60
7
592
🥣 WANTED ALEXANDER LUKASHENKO. Контракцыя супраць агітацыі лукашыстаў у Сэрбіі.

Нядаўна ў Бялградзе адбыўся аўтапрабег ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, а затым на вуліцах сэрбскай сталіцы зьявіліся плякаты з выяваю дыктатара. Ініцыятарам усяго гэтага стала адыёзная прарасейская арганізацыя "Наши".

Балканскі сэктар Руху беларускіх нацыяналістаў вырашыў нагадаць сэрбскаму народу кім сапраўды зьяўляецца беларускі дыктатар і што зь ім трэба рабіць.

У адказ, на цэнтральных вуліцах Бялграду, зьявіліся плякаты на сэрбскай мове аб вышуку злачынцы. Ён вінаваціцца – за шматлікія злачынствы супраць беларускага народу. Ніжэй ідзе інструкцыя, што рабіць пры ягоным абнаружэньні – калі вы яго знойдзеце, неадкладна адпраўце яго ў Гаагу!

Акрамя гэтага былі ідэнтыфікаваныя ўсе месцы з плякатамі лукашыстаў і неўзабаве выявы нэасавецкага дыктатара адправіліся ў сьметніцы, дзе ім самае месца.

⏺Нагадаем, нядаўна лукашысцкая агітацыя таксама была заўважаная ў Вене. Але на яе апэратыўна адрэагавала Аўстрыйская філія РУХУ і правяла контракцыю ў адказ.

🧅 НЕ ЛУКАШЫСЦКАЙ ПРАПАГАНДЗЕ Ў ЭЎРОПЕ!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1743
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
608
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1750
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
595
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1746
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
595
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1747
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
596
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1748
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
593
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1744
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
607
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1749
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
7
617
8.02.2025, 19:00
t.me/ruchbelnac/1751
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
48
39
1.7 k
🫶 МІЖМОРСКАЯ КАЛЁНА
на маршы да Дня незалежнасьці Літвы

🌐 Вільня
📆 16 лютага (нядзеля)
⏰  Збор у 17:30 каля помніку Ёнасу Басанавічасу (dr. Jono Basanavičiaus aikštė)
😘  Арыентуйцеся на бел-чырвона-белыя сьцягі і сымболіку РУХУ

Запрашаем беларусаў і прадстаўнікоў іншых міжморскіх народаў прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Літвы і далучыцца да Міжморскай калёны на традыцыйным патрыятычным шэсьці.

Наша калёна прадстаўляе ідэю Міжмор'я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Такая супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краінаў будзе зьяўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.

IN‡ERMARIUM – moc i biaśpieka našych narodaŭ! 🇧🇾😀🇺🇦😀😀🇪🇪
7.02.2025, 21:36
t.me/ruchbelnac/1742
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
325
4.02.2025, 14:03
t.me/ruchbelnac/1740
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
1
433
4.02.2025, 14:03
t.me/ruchbelnac/1741
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
34
331
⭐️🎩 Мінулагодняе сумеснае графіці РУХУ і "Тутэйшых" да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі

❤️‍🔥🔥 ZA NAŠU I VAŠU SVABODU!
4.02.2025, 14:03
t.me/ruchbelnac/1739
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
41
11
617
🎩 ​​ 4 лютага 1746 году нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША – Тадэвуш Касьцюшка.

Паходзіў са старажытнага беларускага праваслаўнага роду, які ў XVII стагодзьдзі перайшоў у каталіцтва. Пабачыў сьвет і правёў маладосьць у сядзібе Марачоўшчына на Слонімшчыне.

Усё жыцьцё Тадэвуш Касьцюшка адчуваў сувязь з родным краем. У адным са сваіх зваротаў падчас Паўстаньня 1794 году ён пісаў:
«Літва! Землякі і суайчыннікі мае! На вашай нарадзіўся зямлі і ў запале праведным для маёй Бацькаўшчыны адгукаецца ўва мне найасаблівейшая прывязанасьць да тых, спаміж каго распачаў я жыцьцё».
Пазьней, у адным са сваіх лістоў, Тадэвуш Касьцюшка адзначаў:
«Нарадзіўся я ліцьвінам… смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй
роднай зямлі…».

Памяць аб славутым земляке захавалася ў народных песьнях беларусаў. Гераічная постаць генэрала добра адлюстравана ў радках:
«Наш Касьцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў».

У яшчэ адной песьні паўстае народны смутак па змагару:
«Вазьмі, маці, пяску жменю,
Пасей на каменю.
Калі той пясок узыдзе,
Касьцюшка з вайны прыйдзе.

Ляціць воран цераз мора,
А лятучы, крача.
А хто ж майго Касьцюшачкі
магілку аплача.»

Да асобы Тадэвуша Касьцюшкі зьвяртаўся і Кастусь Каліноўскі:
«Енарал Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды».
Ён пісаў пра генэрала, як пра народнага заступніка, заклікаў да яднаньня і змаганьня паводле прыкладу паўстанцаў 1794 году.

Захавалася і паўстанцкая песьня касінераў Тадэвуша Касьцюшкі:
Помнім добра, што рабілі,
Як нас дзёрлі, як нас білі.
Докуль будзем так маўчаці?

Годзе нам сядзець у хаце!
Нашто землю нам забралі?
Пашто ў путы закавалі?
Дочкі, жонкі нам гвалцілі.

Трэ', каб мы ім заплацілі!
Коней нам пазаяжджалі,
Што хацелі, то і бралі.
Пойдзем жыва да Касьцюшкі,
Рубаць будзем маскалюшкі!

Слава вялікаму герою – генэралу Тадэвушу Касьцюшку! 🇧🇾
4.02.2025, 11:05
t.me/ruchbelnac/1738
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
49
4
448
📺 Сюжэт тэлеканалу "Белсат" пра KALINOŬSKI MARŠ 2025 ☺️🇧🇾
3.02.2025, 20:35
t.me/ruchbelnac/1737
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
506
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1730
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
9
510
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1736
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
506
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1735
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
9
506
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1731
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
506
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1729
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
66
9
532
📸📸📸 Яшчэ больш фота з KALINOŬSKI MARŠ 2025 ☺️🇧🇾
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1727
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
9
505
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1733
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
505
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1732
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
505
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1734
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
8
522
2.02.2025, 19:10
t.me/ruchbelnac/1728
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
18
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1725
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
18
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1726
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
17
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1723
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
19
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1720
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
18
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1722
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
64
18
948
⏺1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў. Марш быў арганізаваны Беластоцкай філіяй Руху беларускіх нацыяналістаў, партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", Беластоцкая Харугва і "Беларускі дом".

🔥 1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі ⭐️.

Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок. Многім беларусам яно вядома па фэстам "Басовішча" і "Тутака", а таксама, што сымбалічна, тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага. Пашыхтаваўшыся актывісты выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава. Па пуці луналі бела-чорна-белыя знамёны РУХУ, мноства нацыянальных бел-чырвона-белых і іншых сьцягоў. Ваколіцы грымелі ад воклічаў – Жыве Беларусь!, Niech żyje Polska!, За нашу і вашу вольнасьць!, Каго любіш?! – люблю Беларусь!, Слава Палку Каліноўскага! і іншыя.

Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў і скончыўся ў Страшава. Тут была ўшанаваная памяць беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы. Што сымбалічна, падчас Другой сусьветнай вайны ён кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага. Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і зьяўляўся сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.

Пасьля ўдзельнікі маршу працягнулі шлях на машынах зладзеўшы аўтапрабег да вёскі Мастаўляны – месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Каб захаваць сымбалічнасьць агульная колькасьць маршруту, разам з пешым маршам, склала 26 кілямэтраў – менавіта столькі гадоў пражыў наш нацыянальны герой.

У Мастаўлянах, каля помніку Кастусю Каліноўскаму, пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрыў Васіль Калач і іншыя прадстаўнікі клюбу "Invictus 1863" апранутыя ў паўстанцкія мундуры. Яны зладзілі ганаровую варту і ваярскія ўшанаваньні нашага нацыянальнага героя. Неўзабаве да манумэнту былі ўскладзеныя вянок, кветкі і зьнічы. Праграму працягнула Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны верш, прысьвечаны Паўстаньню – "Касінерскі баль". Пасьля гэтага ў Мастаўлянах загучалі неўміручыя запаветы Яські, гаспадара з-пад Вільні – "Лісты з-пад шыбеніцы". Таксама, гісторык Аляксей Трубкін распавёў аб ранейшых ўшанаваньнях памяці герояў Паўстаньня і гісторыю ўсталяваньня помніку ў Мастаўлянах. Напрыканцы, усе прысутныя атрымалі памятныя граматы за ўдзел ў KALINOŬSKI MARŠ 2025.

Адзначым, што з-за небясьпечнай сытуацыі з мігрантамі і правядзеньня паловы мерапрыемства ў памежнай зоне колькасьць удзельнікаў была абмежаваная да 50 чалавек, хоць ахвочых было нашмат больш. Мы спадзяемся, што KALINOŬSKI MARŠ стане штогадовым мерапрыемствам і ў наступным годзе ў нас атрымаецца правесьці яго ў большым фармаце па колькасьці і праграме.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1717
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
17
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1721
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
17
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1718
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
17
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1724
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
18
1.0 k
2.02.2025, 15:30
t.me/ruchbelnac/1719
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
58
15
896
 ❤️  2 лютага 1838 году, у вёсцы Мастаўляны на гістарычнай Гарадзеншчыне, нарадзіўся герой беларускай нацыі – Кастусь Каліноўскі. Лідэр нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гадоў на тэрыторыі Беларусі і Літвы супраць расейскіх акупантаў.

⭐️ «За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых». (Кастусь Каліноўскі, "Лісты з-пад шыбеніцы")

Чытаючы радкі "Лістоў з-пад шыбеніцы" разумееш, што з часоў Кастуся Каліноўскага не зьмянілася нічога. Зноў расейцы навязваюць нам крывёю і зброяй свае братэрскія абдымкі. І як ў 1863 годзе, гэта зноў кліча беларусаў на супраціў акупантам. Бо па неўміручых словах Кастуся Каліноўскага мы добра ведаем, калі толькі беларускі народ зможа зажыць шчасьліва 🚫.

☺️ Ідэя Яські, гаспадара з-пад Вільні, жыве! 🇧🇾
2.02.2025, 11:00
t.me/ruchbelnac/1716
RU
‡ Р У Х ‡
2 011 assinantes
2.3 k
22.01.2025, 13:20
t.me/ruchbelnac/1715
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa