O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
NA
У абароне вузей, у атацы шырэй
https://t.me/narrowwide
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
-
ER (semana)
127.23%
ERRAR (semana)

Секта пад назвай "Беларускі футбол".

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 155 resultados
Сумарны xG за 5 тураў і рэальная колькасць галоў

1. "МЛ" – 10,82 xG (11 – забілі)
2. ДБ – 10,16 (5)
3. "Нёман" – 9,22 (8)
4. "Тарпеда" – 8,41 (3)
5. "Славія" – 7,82 (12)
6. "Мінск" – 7,23 (8)
7. "Віцебск" – 6,79 (10)
8. "Іслач" – 6,72 (10)
9. "Арсенал" – 5,93 (5)
10. "Нафтан" – 4,99 (4)
11. ДМ – 4,93 (3)
12. "Гомель" – 4,74 (2)
13. "Маладзечна" – 4,28 (3)
14. "Слуцк" – 4,06 (4)
15. БАТЭ – 3,39 (3)
16. "Смаргонь" – 3,2 (2)

***

"МЛ" выбіўся ў лідары пасля матча са "Смаргонню", якую Слесарчук пакінуў з праблемамі ў атацы.

Брэсцкае "Дынама" і "Тарпеда" прадэманстравалі сваю слабую рэалізацую ў асабістай сутрэчы.

У "Славіі" залятае.

Без матча ў запасе "Нёман" мог бы ўзначаліць рэйтынг, а вось у хлопцаў Скрыпчанкі бракуе момантаў.
23.04.2025, 15:39
t.me/narrowwide/589
"Нафтан" у красавіку:

• 3 паразы
• Розніца забітых і прапушчаных -8

2 xG – чаканыя галы ў апошніх трох матчах.

5,67 xG – дапусцілі ў апошніх трох матчах.

Наступныя гульні каманда найлепшага трэнера сакавіка правядзе супраць "Смаргоні" і "Маладзечна". Шанец выправіцца.
23.04.2025, 12:32
t.me/narrowwide/588
БАТЭ – другая найгоршая каманда чэмпіянату па xG

Барысаў стварыў момантаў на 3,39 xG і тройчы забіў.

Толькі ў "Смаргоні" паказчык чаканых галоў яшчэ меньш – 3,2 (2 галы забіта).

За 5 тураў каманда Мігаля нанесла 45 удараў (9 – за матч у сярэднім).

20 стрэлаў прыйшліся ў створ (4 – за матч у сярэднім).
23.04.2025, 11:55
t.me/narrowwide/587
Бамбадзіры/лідары па прынесеных балах

1. Шасцюк ("Іслач") – 5 галоў (3 балы).
2. Салавей ("Славія") – 4 галы (3 балы).
3. Кухарчык ("Славія") – 3 галы (0 балаў).
4-13. Радзікоўскі ("Віцебск") – 2 галы (4 балы).

***

Шасцюк забіў на 3 мячы больш, чым Радзікоўскі, але беларус прынёс меньш балаў "Іслачы", чым расіянін – "Віцебску".

Радзікоўскі – лідар па гэтым паказчыку з двума пераможнымі мячамі.

Кухарчык моцна пачаў сезон, але яго галы не былі вырашальнымі.

Пераможны гол – 2 балы. Гол, які дапамог здабыць нічыю, – 1 бал.
22.04.2025, 13:29
t.me/narrowwide/586
93 галы забілі каманды за 5 тураў.

Па 2,4 мячы прыходзіцца на адзін матч.

14 галоў – галавой (15%). 12 галоў – ударамі з-за штрафной (13%).

Самы сумны тур – нумар 3. За 7 матчаў каманды забілі 10 галоў. (1,4 за матч).

Самы выніковы тур – 4-ы. 25 галоў аформілі футбалісты за 8 матчаў (3,1 за гульню).

"МЛ" і "Славія" на пару забілі 25% ад усіх мячоў.
22.04.2025, 12:27
t.me/narrowwide/585
Фінал Кубка Беларусі перанеслі ў Гродна пасля першых матчаў 1/2 фіналу.

Так скончыўся першы матч аднаго з паўфіналаў.

Справядліва?
22.04.2025, 11:40
t.me/narrowwide/584
• Сталічнае "Дынама" – адзіная каманда з адмоўнай розніцай у вярхняй дзясятцы.

• У "Славіі" і "МЛ" – +6 ад "Тарпеда".

• Шасцюк забіў на 2 мячы больш, чым "Тарпеда".

• Толькі "Гомель" і "Смаргонь" забілі меньш, чым каманда Молаша.

• Найлепшы трэнер сакавіка і яго хлопцы запусцілі 8 мячоў за няпоўны красавік. Ну, і не забілі таксама.
22.04.2025, 09:02
t.me/narrowwide/583
Сумнае месца

Гледачы Брэсцкага за 4 хатнія матчы "Дынама" ўбачылі 4 мячы.

2 – ад хлопцаў Сяднёва.

За першыя 4 матчы пры Бразевічы ў мінулым сезоне брэсцкія заўзятары назіралі за 14-ю галамі. 10 аформілі свае.
21.04.2025, 22:02
t.me/narrowwide/582
Пра нулі "Тарпеда" можна пісаць вечна

За 5 тураў усе каманды 4 разы згулялі 0:0. 3 матчы прайшлі з удзелам "Тарпеда-БелАЗ".

5/8 гульняў каманды Молаша ў бягучым сезоне скончыліся з лікам 0:0.

За тры гульні паміж сабой ДБ і "Тарпеда" забілі 1 мяч. 2 матчы ў Брэсце – зноў 0:0.
21.04.2025, 21:55
t.me/narrowwide/581
Ілля Шкурын загубіў 18 буйных момантаў – найгоршы паказчык у лізе

Беларускі форвард набраў 1+2 за 10 матчаў за "Легію".

Наступны матч – супраць "Катавіцэ" ў чэмпіянаце.

Праз адзін – фінал Кубка супраць "Погані".
21.04.2025, 21:02
t.me/narrowwide/580
👍 Шкурына замянілі, але "Легія" вырвала перамогу на 95 хвіліне

Ілля супраць "Лехіі":

• 71 хвіліна
• 2 удары (1 у створ)
• 1 нерэалізаваны пенальці
• 30 дотыкаў
• 11/17 дакладных перадач
• 4/9 выйграныя дуэлі
• Зарабіў на сабе 3 фалы
• Адзнака 6,5 па Sofascore
21.04.2025, 20:55
t.me/narrowwide/579
Шкурын не забіў пенальці

Сам зарабіў – сам не забіў.
21.04.2025, 19:45
t.me/narrowwide/578
Ставім?
21.04.2025, 19:42
t.me/narrowwide/577
👍 Траўма Баркоўскага выявілася несур’ёзнай – беларус выходзіць у старце.

"Пушча" працягвае змагацца за захаванне прапіскі ў Экстракласе і праз 20 хвілін прыме "Радамяк".

Баркоўскі можа працягнуць серыю да трох матчаў запар з галамі.
21.04.2025, 12:59
t.me/narrowwide/576
"Дынама" выйграла ў БАТЭ 3 разы запар – першы раз у гісторыі

Дагэтуль былі толькі серыі з дзвюх перамог.

Апошняя – амаль 22 гады таму (22 сакавіка і 19 ліпеня 2003-га).
19.04.2025, 21:31
t.me/narrowwide/575
"Нафтан" 5 тураў ЧБ прапускае першым

А Шасцюк забівае 3 матчы запар.

Як вам гол?
19.04.2025, 18:00
t.me/narrowwide/574
У Віктара Міхайлавіча застаўся 1 тайм?
19.04.2025, 17:55
t.me/narrowwide/573
Зубовіч забівае ў 2-м матчы запар

У кубкавай гульні супраць "Віцебска" Ягор перапыніў "сухую" серыю, якая цягнулася з 25 траўня 2024-га.

А цяпер забіў у ЧБ упершыню амаль за год.

Апошні гол у чэмпіянаце да матча з "Арсеналам" форвард аформіў 2 траўня 2024-га – у матчы супраць "Шахцёра".
19.04.2025, 17:35
t.me/narrowwide/572
"Маладзечна" за 5 тураў прапусціла больш (15), чым "Дынама" Менск за ўвесь мінулы сезон (13).

У сярэднім дэбютант лігі прапускае 3 мячы за матч.

3/5 матчаў "Маладзечна" – разгромы.
19.04.2025, 15:50
t.me/narrowwide/571
👍 "Льерс" Кірэева ўсё ж згуляе ў плэй-оф за Д1 Бельгіі

І ў гэтым ёсць заслуга галоўнага канкурэнта.

Учора скончылася рэгулярная частка сезона Д2 Бельгіі. "Льерс" перамог перадапошнюю каманду чэмпіянату "Генк-2", але заняў фінальнае 8-е месца, бо асноўны канкурэнт клуба Кірэева "Локерэн" таксама выйграў свой матч і не ўпусціў 7-ю пазіцыю.

Але яшчэ да пачатку апошняга тура стала вядома, што "Локерэн" не падаў заяўку на ліцэнзію ў Д1 і, адпаведна, пралятае міма "вышкі".

Нагадаю, што "Бруге-2" з 6-га месца таксама не прэтэндуе на выхад у Д1.

Такім чынам, "Льерс" выходзіць у плэй-оф.

А сам беларус усё яшчэ аднаўляецца ад траўмы, але шэраг абставін і намаганні партнёраў далі шанец Максіму згуляць у матчах на вылет, якія стратуюць 24 красавіка.
19.04.2025, 10:04
t.me/narrowwide/570
Прыгожы пачатак тура ад "Славіі"

11-ы гол з-за штрафной у ЧБ. Такім чынам забіваецца 15% мячоў (11/74).

Чэрнік ("Слуцк") прапусціў 3 удары з-за штрафной – больш за ўсіх у чэмпіянаце.
18.04.2025, 18:01
t.me/narrowwide/569
16.04.2025, 19:30
t.me/narrowwide/568
Каманда Молаша скончыла больш за палову сваіх матчаў у гэтым сезоне з лікам 0:0 (4/7).

Жодзіна не прапусціла ніводнага мяча за 5 матчаў бягучага Кубка.

Першыя, хто не даў забіць "МЛ" у гэтым сезоне.
16.04.2025, 19:27
t.me/narrowwide/567
Ягор Зубовіч забіў упершыню з 25 траўня 2024-га. (Хоць і з пенальці).

Яго апошні мяч здарыўся ў фінале Кубка супраць "Іслачы".

Гулец "Нёмана" не забіваў 28 матчаў запар.
15.04.2025, 20:04
t.me/narrowwide/566
"Нёман" аформіў запас для выхаду ў другі фінал Кубка запар

Пераможны мяч забілі на 18-й секундзе.
15.04.2025, 20:00
t.me/narrowwide/565
За 4 туры ЧБ суддзі паставілі 11 пенальці.

10/11 былі рэалізаваныя. Адзіны сэйв – у Паўлючэнкі за "МЛ".

14% ад усіх галоў забіваецца з 11-метровых.

Найбольш "кропак" прабілі "Мінску". Гутар прапусціў 3/3 удараў.
14.04.2025, 19:38
t.me/narrowwide/564
Шагойка, нароўні з Біёнчыкам, – найлепшы трэнер старту ЧБ. Вельмі стабільна гуляе віцебскі клуб, нягледзячы на тое, што збіралі каманду амаль з нуля.

Але "Славія" прайшла праверку топам (хоць і не ў ідэальным стане), МЛ – не.

Тры матчы з "Тарпеда", па гульне з "Нёманам" і пакуль ўдарнай камандай Біёнчыка – добры краштэст на наступныя 1,5 месяца.

"Смаргонь" – аддушына для павышэння ўпэўненасці паміж матчамі з Молашам.
14.04.2025, 15:28
t.me/narrowwide/563
У матчах з БАТЭ забіта 3 мячы, 0,75 – за матч.

У гульнях з "Маладзечнам" забілі 14 галоў, 3,5 – за матч.

"Славія" набіла сабе розніцу +7, у "Маладзечна" – -8.

Толькі менскае "Дынама", "Нафтан" і "Маладзечна" (2 разы) былі разгромленыя на старце сезона. 2 разы аўтарам буйной перамогі была "Славія".
14.04.2025, 14:41
t.me/narrowwide/562
Топ-4 пасля 4-х тураў

1. 11-е месца ў мінулым сезоне.
2. Дэбютант лігі.
3. 13-е месца ў апошнім сезоне
4. 8-е месца ў папярэднім сезоне.

"Нёман" і ДМ згулялі па 3 матчы.
14.04.2025, 14:29
t.me/narrowwide/561
13.04.2025, 23:28
t.me/narrowwide/559
Шкурын супраць "Ягелоніі" (0:1)

• Увесь матч на полі
• 2 забітыя мячы, якія адмянілі
• 33 дотыкі
• 10/13 перадач (77%)
• 5 удараў, 3 з якіх заблакавалі
• 11 страт мяча
• 1 паспяховы дрыблінг
• 3 выйграныя дуэлі з 8
• Адзнака 6,8
13.04.2025, 23:28
t.me/narrowwide/560
👍 Шкурын – у старце на "Ягелонію"

"Легія" згуляе з трэцяй камандай лігі з солдаўтам на трыбунах.
13.04.2025, 21:10
t.me/narrowwide/558
Арцём Быкаў галасуе супраць адстаўкі Сяднёва

Першы гол ДБ за 225 хвілін дома ў гэтым сезоне.
13.04.2025, 18:54
t.me/narrowwide/557
Скрыпчанка і прэс-канферэнцыі

Коўча "Дынама" часта хваляць за разгорнутыя і якасныя прэс-канферэнцыі. Маўляў, цікавы спікер.

Якасць таксама праяўляецца ў стрэсаўстойлівасці, якой у Вадзіма Віктаравіча бракуе.

Канферэнцыі падчас еўрапейскага турнэ – ігнараванне нават не самых вострых пытанняў. Разгром ад "Славіі" – зноў без каментароў.

Праўда, не так складана разважаць пра чэмпіёнства 30+ хвілін. Нават не самы шматслоўны чалавек здолее.
13.04.2025, 17:56
t.me/narrowwide/556
За 4 першыя туры каманда Біёнчыка набрала 10 ачкоў, за цэлае другое кола ЧБ мінулага сезона – 12 балаў.

У "Славіі" на старце сезона ўжо 2 разгромы (перамогі ў 3+ галы) і 2 сухія перамогі.

За ўвесь мінулы сезон быў 1 разгром (3:0 з "Арсеналам") і 4 сухія перамогі.
13.04.2025, 17:14
t.me/narrowwide/555
Салавей набраў 4+1 за 4 туры ЧБ. У Кухарчыка – 3+3.

Галы Салаўя прынеслі "Славіі" 4 балы з 10.

Кухарчык паўдзельнічаў у 6 галах "Славіі" з 10. Салавей – у 5.
13.04.2025, 17:02
t.me/narrowwide/554
"Дынама" перапыніла серыю ў 14 матчаў без параз са "Славіяй". Апошні раз прайгралі ў 2016-м.

Апошні раз каманда Скрыпчанкі прапускала 3 у ЧБ 25 чэрвеня 2023-га. (За гэты перыяд 3+ у браму "менчукоў" забівалі "Легія", "Панацінаікос" і БАТЭ у Кубку).
13.04.2025, 17:00
t.me/narrowwide/553
13.04.2025, 11:18
t.me/narrowwide/551
👍 Чарговы сухі матч Лапавухава

Учора ЦСКА абгуляў "Лакаматыў" з Плоўдзіва, а беларускі брамнік здзейсніў 4 сейвы.

3/4 матчаў пасля аднаўлення ад траўмы Лапавухаў правёў на нуль.

Тут, бяспрэчна, ёсць і заслуга абароны, якая амаль не дазваляе супернікам ствараць моманты.

Да канца рэгулярнага сезона ЦСКА згуляе 1 матч у чэмпіянаце. Клуб беларуса дагэтуль мае шанец падняцца ў топ-4, але практычна трэба спадзявацца, што ўсе канкурэнты сінхронна страцяць балы.

Таксама сталічны клуб дагэтуль б’ецца за Кубак. Першы матч 1/2 з "Чорна Мора" скончыўся нулямі.

У бліжэйшы час вырашыцца ўдзел Лапавухава ў наступнай еўракубкавай кампаніі.
13.04.2025, 11:18
t.me/narrowwide/552
2 матчы запар забівае Баркоўскі

👍 Цяпер адкрыў лік у матчы з "Катавіцэ".

3+1 за 12 гульняў у беларуса.
12.04.2025, 16:15
t.me/narrowwide/550
Праз 30 хвілін сустрэнуцца "Тарпеда" і "Арсенал". Адзіныя клубы, якія 3 туры гулялі выключна ўнічыю.

У "Тарпеда" – 6 змен у старце ў параўнанні з матчам у Слуцку.

Вярнуліся Шукураў і Глушчанкоў – будзе крэатыўней у атацы.

Кірыленка пасля двух матчаў з галамі выйдзе на гульню супраць былой каманды.

"Арсенал" ідзе 12-м, "Тарпеда" – 13-м. У абодвух выпадках – ніжэй патэнцыялу, але камандзе Молаша балы больш патрэбныя.
12.04.2025, 15:35
t.me/narrowwide/549
Праўда, VAR паказаў, што гол тура забілі не па правілах.
11.04.2025, 20:14
t.me/narrowwide/548
А вы не хочаце глядзець ЧБ. Тут скрапіёнам забіваюць

Яшчэ і сам сабе аддаў Садаўнічы.
11.04.2025, 20:08
t.me/narrowwide/547
Тур ЧБ пачаўся з нічыі

Не захацелі саступаць "Віцебск" і "Іслач".
11.04.2025, 19:53
t.me/narrowwide/546
9.04.2025, 15:46
t.me/narrowwide/544
Сюрпрыз для Кірэева ад будучага клуба

Першае фота: табліца Эрэдывізі і пазіцыя "Вілема II", куды паедзе летам Кірэеў.

Другое фота: апошнія матчы "Вілема".

👍 Будучы клуб беларуса ўсё бліжэй падыходзіць да вылету. Самы верагодны сцэнар – стыкі.

👍 А цяперашняя каманда Кірэева "Льерс" дагэтуль б’ецца за выхад у плэй-оф за Д1 Бельгіі.

Ёсць шанец проста пераехаць з аднаго Д2 у іншы замест трансферу на сур’ёзнае павышэнне. Яшчэ крыўдней – выйсці з "Льерсам" у "вышку" і з’ехаць у другі дывізіён Нідэрландаў.

Сочым.
9.04.2025, 15:46
t.me/narrowwide/545
Кірыленка забраў найлепшага гульца тура

2 галы за 3 матчы, якія прынеслі "Арсеналу" 2/3 набраных балаў.

Таксама стварыў 5 галявых момантаў – чацвёрты паказчык у лізе.

Кірыленку ўсё ячшэ 24 гады.

Мінулы сезон у "Славіі" таксама пачынаў ярка, але потым – ад’езд у Д2 за добрым заробкам.

У Кірыленкі ёсць відавочныя нефутбольныя праблемы, праз якія ў яго біяграфіі здарыліся ўжо 11 клубаў, але ёсць і жаданне з’ехаць за мяжу, падобна, у бок Еўропы.

"Арсенал" можа стаць пляцоўкай для такога манеўру. Чамусьці верыцца, што ў гэтым сезоне можа здарыцца і выклік у зборную.
9.04.2025, 11:43
t.me/narrowwide/541
Да матча з "Дынама" лічым размовы пра адстаўку Ганчарэнкі недарэчнымі, пасля – цалкам дарэчнымі.
8.04.2025, 20:53
t.me/narrowwide/540
👍 Баркоўскі ратуе "Пушчу" ад паразы ў матчы з "Ракувам"

Гол беларуса на 94-й хвіліне прыносіць важны 1 бал у матчы з лідарам чэмпіянату.

2+1 у Германа за 11 матчаў.
7.04.2025, 21:56
t.me/narrowwide/539
Сумарны xG каманд за 3 туры ЧБ і рэальная колькасць галоў

* – "Дынама" і "Нёман" згулялі па 2 матчы.

1. ДБ – 6,3 xG (3 – забілі).
2. * "Нёман" – 5,85 (3).
3. "Тарпеда" – 4,99 (1).
4. "Арсенал" – 4,52 (4).
5. "Мінск" – 4,39 (4).
6. "Славія" – 4,26 (7).
7. "Нафтан" – 3,98 (4).
8. МЛ – 3,62 (5).
9. "Іслач" – 3,32 (4).
10. "Віцебск" – 2,86 (3).
11. "Слуцк" – 2,85 (2).
12. "Гомель" – 2,14 (2).
13. БАТЭ – 1,77 (2).
14. * ДМ – 1,59 (1).
15. "Смаргонь" – 1,6 (1).
16. "Маладзечна" – 1,51 (1).

У ДБ, "Тарпеда" і "Нёмана" – праблемы з рэалізацыяй, што бачна ў турнірнай табліцы.

"Славія" і "МЛ" выціскаюць максімум, таму і ідуць лідарамі.

"Арсенал" дазваляе супернікам шмат каля сваёй брамы, але за атакай, дзе ёсць Кірыленка і Лавец, цікава сачыць.

Цяжка ўявіць, што можа дапамагчы "Маладзечна" і "Смаргоні" не стаць яўнымі аўтсайдарамі сёлета.
7.04.2025, 19:40
t.me/narrowwide/538
ДБ не дабірае галоў. Моцна не дабірае

Вяртаючыся да персоны Сяднёва, варта адзначыць, што яго каманда стварыла вельмі шмат, але пакутуе ад рэалізацыі.

У ЧБ за 3 туры "Дынама" стварыла момантаў на 6,3 xG, а забіла ўсяго 3 мячы.

Калі улічваць кубкавыя гульні з "Тарпеда", то сітуацыя яшчэ страшней.

Стварылі на 9,68 xG, а ўпакавалі тыя ж самыя 3 галы.

(Усё так, калі верым RuStat).

У наступным туры прыедзе "Смаргонь". Час выплюхнуць розніцу, якую не забілі раней.
7.04.2025, 13:57
t.me/narrowwide/537
"Легія" перамагае 2:1, дзякуючы голу Шкурына, які скраў патнёр

Хаця ў дынаміцы можна было не разабрацца, што мяч залятае ў створ.

Менавіта таму Ілля пару секунд пасумаваў і пабег святкаваць пераможны асіст.
6.04.2025, 17:51
t.me/narrowwide/536
Шкурын афармляе галявую на 68-й хвіліне

"Легія" здейсніла камбэк і перамагае 2:1.
6.04.2025, 17:18
t.me/narrowwide/535
👍 Шкурын – у старце на "Гурнік" пасля гола "Руху"

Упершыню за 3 матчы.

Праз 4 дні "Легія" згуляе з "Чэлсі", таму Ілля можа разлічваць на добрыя хвіліны сёння.
6.04.2025, 15:39
t.me/narrowwide/534
Дзіўнымі рэчамі займаецца Аляскандр Гутар напачатку ЧБ

Можа стаць праблемай 35-гадовы брамнік для "Мінска".
6.04.2025, 15:05
t.me/narrowwide/533
6.04.2025, 15:05
t.me/narrowwide/532
Галявы пас ад Мельнічэнкі

👍 Выйшаў на 68-й, а ўжо праз 5 хвілін аформіў асісіт. Цяпер 1:0 перамагае "Порту".

Марозаў таксама выйшаў на замену, але шанцаў на поспех мала. З 40-й хвіліны "Пасуш" у меньшасці.

Update.

Дубль "Порту" забраў важную перамогу 1:0.
6.04.2025, 14:44
t.me/narrowwide/531
Праз 30 хвілін – беларускі матч на вылет у Партугаліі

Але і Марозаў, і Мельнічэнка пачынаюць на замене.
6.04.2025, 12:28
t.me/narrowwide/530
Багаж Ясінскага.
5.04.2025, 17:54
t.me/narrowwide/529
ДБ напрасілася ў суседзі да "Тарпеда"

Сяднёў:

•2 балы за тры гульні ў ЧБ і вылет з Кубка;

• 3 забітыя мячы за 5 матчаў;

• 17 розных гульцоў выйшлі ў старце за 3 туры.
4.04.2025, 22:37
t.me/narrowwide/528
Пасля 3-х тураў "Тарпеда" набрала 3 балы

Пад вечар нядзелі будуць побач з зонай вылету.

"Тарпеда" за апошнія 10 сезонаў толькі двойчы стартавала яшчэ горш. Пры Молашы быў правальны старт у 2022-м, але тады Жодзіна і не рабіла замах на чэмпіёнства.

Далей па графіку – "Арсенал", "МЛ", ДБ і зноў "МЛ".

Галоўны тэйк стартавых тураў і Кубка – "Тарпеда" працягвае гуляць у футбол на 1:0 з самым моцным (пакуль) складам у лізе.
4.04.2025, 19:09
t.me/narrowwide/527
4.04.2025, 17:17
t.me/narrowwide/526
Цікава з коўчамі ў "Віцебска" апошнім часам

Чарнухін: публічная крытыка футбалістаў, гісторыя з алкатэстарам, разрыў кантрактаў, пакінуў каманду ў цяжкім становішчы.

Ясінскі: прапрацаваў да канца сезона пры сумяшчэнні ў зборнай, выляцеў у Д2

Паўлаў: вярнуў каманду ў "вышку", сенсацыйна ішоў у вярхняй частцы табліцы, сышоў на трыбуну "Дынама".

Зноў Ясінскі: скочыў сезон пасля Паўлава, пачаў новы з праходу ў 1/2 Кубка і сышоў пасля двух параз у 2-х турах.
4.04.2025, 12:10
t.me/narrowwide/525
Ясінскі афіцыйна сышоў з "Віцебска"

У мінулым сезоне першая адстаўка здарылася пасля 15-га тура, цяпер – пасля 2-га.

А далей "паўночнікі" згуляюць з даволі жывым "Нафтанам", "Іслаччу" і "Нёманам" у Кубку.

Можна няблага так захраснуць у падвале табліцы пасля нечаканых змен.

Моцны ўдар па надзеях на топ-5 і жаданню пашумець у Кубку.
4.04.2025, 11:12
t.me/narrowwide/524
3.04.2025, 19:34
t.me/narrowwide/523
Ёсць першы гол Шкурына за "Легію"!

Паўдзельнічаў у разгроме "Руха". 5:0 на 84-й хвіліне.

Update.

Варшаўскі клуб упэўнена прайшоў у фінал Кубка, дзе сустрэнецца з "Поганню".
2.04.2025, 20:46
t.me/narrowwide/522
👍 Лапавухаў вярнуўся ў старт ЦСКА на дэрбі з "Лакаматывам"

Адзіны матч за клуб Фёдар правёў 8 лютага, пасля чаго адразу зламаўся.

Аднавіўся, 2 матчы пасядзеў на лаўцы, правёў гульню за зборную і зноў у старт.

Характэрна, што канкурэнт беларуса Дзюлгераў за час адсутнасці Лапавухава згуляў 4 з сямі матчаў на нуль (у тым ліку апошні).

Нават так давяраюць Фёдару ролю асноўнага.
2.04.2025, 18:32
t.me/narrowwide/521
👍 Шкурын таксама пачынае кубкавы матч 1/2 супраць "Руха" на замене

2 гульні запар Ілля не выходзіць у старце.
2.04.2025, 17:59
t.me/narrowwide/520
👍 Баркоўскі – у запасе на 1/2 фіналу Кубка Польшчы

"Пушча" прыме "Погань", якая займае 4-е месца ў Экстракласе.

Update.

"Погань" разграміла "Пушчу" 3:0, а Баркоўскі выйшаў на 55-й хвіліне.
1.04.2025, 18:57
t.me/narrowwide/519
Табліца ЧБ пасля 2-х тураў

• 0 каманд з максімальнай колькасцю балаў.

• "Славія" зноў у лідарах напачатку сезона.

• "Тарпеда" і "Дынама" Берасце сярод шасці клубаў без перамог.

• "Гомель" набраў 4 балы у матчах з "Нёманам" і "Тарпеда".

• Перамога з 0:1 з "Мінскам" і нічыя з 0:2 з "Дынама" – 2 моцныя камбэкі ў каманды Крывушэнкі.

• Слабы старт "Віцебска" ў матчах з сяраднякамі.
31.03.2025, 11:08
t.me/narrowwide/518
Кендыш прынёс 3 балы "Жальгірысу" на 99-й хвіліне

👍 Беларус адзначыўся голам у матчы супраць "Дайнавы" ў 4-м туры чэмпіянату Літвы.

"Жальгірыс" Кендыша займае 3-е месца пасля 4-х тураў нацпершынства і сёлета згуляе ў кваліфікацыі ЛЧ.

А сам беларус вярнуўся на пазіцыю апорнага пасля сезона ў якасці цэнтральнага абаронцы.
30.03.2025, 21:14
t.me/narrowwide/517
Vise versa

Карцоў – 1+2. Гардзяйчук – 2+1.

6 балаў набрала пара з "Дынама" за 3 таймы ЧБ.
30.03.2025, 17:29
t.me/narrowwide/515
Паўтарэнне першага тура. Карцоў на Гардзяйчука = 1:0

Сёння "Дынама" спрабуе гуляць у 2 форварды, якія праводзілі мінулы сезон на флангах.

Цэнтральны нападнік Лапцеў другі тур запар пачынае на лаўцы. За 3 матчы сезона экс-форвард Жодзіна згуляў 25 хвілін.
30.03.2025, 17:04
t.me/narrowwide/514
5/6 афіцыйных матчаў "Дынама" і "Тарпеда" пры Молашы і Скрыпчанку сканчваліся ўнічыю ў асноўны час.

3 з 6 – з лікам 0:0.

Адзіную перамогу "Тарпеда" за гэты час здабыла ў суперкубкавай серыі пенальці.
30.03.2025, 16:38
t.me/narrowwide/513
Толькі 2 легіянеры на дзве каманды выходзяць у старце на матч двух галоўных прэтэндэнтаў на золата ЧБ

👍 Старт "Дынама" – 11 беларусаў, сярэдні ўзрост якіх складае 24 гады.

На 2 каманды – 4 гульцы 30+.
30.03.2025, 14:33
t.me/narrowwide/512
Шкурын згуляў 10 хвілін перад 1/2 Кубка Польшчы

Міжнарожная паўза скончылася, а беларус у другі раз у "Легіі" пачынаў матч з лаўкі запасных.

👍 Ілля супраць "Погані":

• 10 хвілін
• Адзнака 6,6
• 3 дотыкі
• 1/1 дакладны пас
• 1/2 выйграных адзінаборстваў
• 1 зароблены фол

Меньш Шкурын яшчэ не гуляў. Наступны матч "Легіі" ў Кубку супраць "Руха" – 2 красавіка.
29.03.2025, 12:11
t.me/narrowwide/511
Хвашчынскі забівае ў 16-і сезонах ЧБ запар

Адкрыў лік у матчы з БАТЭ.

Гулец "Іслачы" адзначаецца з 2010-га па 2025-ы.

Планку ў 15 сезонаў у першым туры прабіў Савіцкі.
28.03.2025, 20:28
t.me/narrowwide/510
У Андрэя Салаўя 3+1 за 2 матчы чэмпіянату

За мінулы сезон форвард набраў столькі ж у 15-і матчах.

"Славія" забівае 6 мячоў за 2 матчы, а "Маладзечна" прапускае 7.
28.03.2025, 20:00
t.me/narrowwide/509
28.03.2025, 20:00
t.me/narrowwide/508
У бягучым выкліку зборнай толькі 8 гульцоў ЧБ.

9 футбалістаў – з Расіі (6 – з Д2).

Сярэдні ўзрост старту на Таджыкінстан – 23,8. Сярэдні па заяўцы – 25 гадоў.

За зборную ўпершыню згуляў футбаліст з "МЛ" (Паўлючэнка).

У зборнай больш гульцоў з "Балтыкі", чым з жодзінскага "Тарпеда".

Мельнічэнка аформіў дэбютны гол за зборную, а Лісаковіч забіў упершыню з 2021-га.
20.03.2025, 16:33
t.me/narrowwide/505
Зборная за апошнія 30 хвілін знішчыла Таджыкістан

• Самая буйная перамога з 2018-га. Тады на "Дынама" забілі 5 Сан-Марына і не прапусцілі.

• А перадапошняя перамога ў 5 мячоў здарылася таксама супраць Таджыкістана (6:1) у 2014-м.

• Яшчэ ў 21-м стагоддзі (2009-ы год) зборная афармляла 5 галоў Кахахстану і Андоры, але ў гэтых матчах лік быў 5:1.
20.03.2025, 16:11
t.me/narrowwide/504
Сярэдні ўзрост стартавых складаў 1-га тура ЧБ

1. "Арсенал" – 23,4.
2. "Іслач" – 23,4.
3. "Смаргонь" – 23,5
4. "Мінск" – 23,9
5. БАТЭ – 24.
6. "Дынама" М – 25,1
7. "Слуцк" – 25,2.
8. "Маладзечна" – 25,5.
9. "Віцебск" – 25,6.
10. "Нафтан" – 26.
11. "Гомель" – 26,1.
12. "Славія" – 26,6
13. "МЛ" – 27,1.
14. "Дынама" Б – 27,3.
15. "Тарпеда" – 27,8.
16. "Нёман" – 30,6.

Топы чэмпіянату, якія будуць змагацца як мінімум за тройку, а як максімум за золата, – самыя старыя каманды лігі. У гэтую групу можна занесці і "МЛ".

Сталічнае "Дынама" вылучацца на тле канкурэнтаў. Скрыпчанка пацвярджае тэзіс пра стаўку на маладых.

"Нёман" – адзіная каманда са стартам 30+. На матч з "Маладзечнам" выйшлі 4 гульцы 35+.
17.03.2025, 14:03
t.me/narrowwide/503
16.03.2025, 22:14
t.me/narrowwide/501
Шкурын не забівае 11 матчаў запар

Сухая серыя Іллі – 802 хвіліны. Сюды ўваходзяць 6 матчаў за "Сталь" і 5 за "Легію".

👍 Што ў "Легіі"?

1. Шанцаў на еўракубкі праз чэмпіянат усё меньш. Супернік у ЛК – "Чэлсі", які застаецца фаварытам турніру нават з рэзервовым складам.

Галоўны турнір на канец сезона – Кубак, дзе "Легія" згуляе з "Рухам" (Д2) у 1/2.

2. Міжнародная паўза працуе ў плюс для беларуса, а графік дазваляе Шкурыну атрымліваць максімум гульнявой практыкі ў Экстракласе і Кубку.

Вельмі важна паказаць сябе (ужо галамі) да канца супрацьстаяння з "Чэлсі". Практыкі можа стаць меньш акурат пасля матча на "Стэмфард Брыдж".
16.03.2025, 22:14
t.me/narrowwide/502
Параза ад "Ракува" (2:3) – пакуль найгоршы матч Шкурына за "Легію"

• Выхад у старце
• 2 удары (1 міма, 1 заблакаваны)
• 1 змарнаваны буйны момант
• 18 дотыкаў
• 6/10 (60%) дакладных пасоў
• Выйграныя дуэлі на зямлі: 1/4
• Выйграныя паветраныя дуэлі: 1/2
• 5 страт
• 1 фол
• Адзнака 6,3 па Sofascore
• Замена на 54 хвіліне
16.03.2025, 21:56
t.me/narrowwide/500
У Лісаковіча-малодшага, самага малодшага, 3 галы ў трох матчах сезона

За апошні чэмпіянат Руслан згуляў усяго ў 16-і матчах, а да мяча "Белшыне" ў Кубку не забіваў ажно з ЧБ-2022.

Магчыма, знайшоў сваю каманду. Праз тыдзень Лісаковічу споўніцца 23.

Update.

Гол джуніара стаў адзіным у сустрэчы "МЛ" і "Слуцка" (1:0).
16.03.2025, 16:36
t.me/narrowwide/499
👍 А сам Баркоўскі выйдзе ў старце на важны матч супраць "Пяста"

Нельга недаацэньваць дасягенні Германа ў Польшчы, хоць і забіў ён пакуль аднойчы.

Пяты матч у старце запар і выйграная канкурэнцыя ў найлепшага бамбадзіра клуба Касідзіса, які аформіў 7+1 у Экстракласе.

Ёсць добры шанец застацца ў Д1 у беларуса, нягледзячы на кантракт у 6 месяцаў і фінальную пазіцыю "Пушчы".
16.03.2025, 13:33
t.me/narrowwide/498
👍 Баркоўскі сышоў, звязак Гардзяйчук + Карцоў дагэтуль працуе

Сімвалічны першы гол "Дынама" ў сезоне.
16.03.2025, 13:15
t.me/narrowwide/497
Учора Савіцкі забіў у 15-м сезоне ЧБ запар

Упершыню ён адзначыўся у 2011-м у шаснаццацігадовым узросце.

У 11/15 чэмпіянатаў Савіцкі афармляў галы за "Нёман", але самы выніковы па забітых мячах сезон правёў за ДБ.

15 у ЧБ забіваў і за "Нёман" у 2017-м, але ў горадзе над Бугам праз год было 15+2+3 у чэмпіянаце, Кубку і еўракубках.

У каго серыя яшчэ больш?

Прыйшоў у галаву Хвашчынскі, які сёлета заходзіць на 16-ы сезон запар з галамі ў ЧБ.

Хто яшчэ з дзеючых футбалістаў?
16.03.2025, 11:05
t.me/narrowwide/496
Садоўскі ўсё ж стаў гульцом «Катвіцы» з Д2 Польшчы

Новая каманда беларуса ідзе на 14-м месцы ў чэмпіянаце.

Раней на клуб быў накладзены трансферны бан, які афіцыйна знялі ўчора.

У заяўцы "Катвіцы" на апошні матч было 14 чалавек. Сёння, апроч Садоўскага, клуб падпісаў яшчэ двух футбалістаў.

Апошнім клубам Усевалада быў «Ардабасы» з Казахстана.
14.03.2025, 17:03
t.me/narrowwide/495
👍 "Легія" Шкурына без Шкурына таксама крочыць далей

Па суме двух матчаў абгулялі нарвежскі "Мольдэ" (4:3).

У 1/4 "Легія" згуляе з "Чэлсі", які працягвае выступаць у ЛК другім складам.

Варта нагадаць, што праз менеджарскі правал "Легіі" падчас зімняга трансфернага акна Шкурына падпісалі ўжо пасля заканчэння дазаявачнага перыяду на ЛК.

Хаця Ілля мог і не апынуцца ў камандзе без вышэйзгаданых падзей.
14.03.2025, 16:43
t.me/narrowwide/494
14.03.2025, 16:19
t.me/narrowwide/492
"Цэле" Маеўскага згуляе ў 1/4 ЛК

👍 Славенскі клуб, дзе беларус працуе ў трэнерскім штабе, сенсацыйна прайшоў "Лугана".

У першым матчы "Цэле" выйграў 1:0, але ў гасцях да 95-й хвіліны саступаў 2:4. Рэалізаваны пенальці дапамог перавесці матч у дадатковы час, дзе каманды абмяняліся галамі, а ў серыі пасляматчавых удараў клуб Маеўскага выбіў швейцарскую каманду.

У 1/4 "Цэле" сустрэнецца з "Фіярэнцінай".

Дарэчы, на групавым этапе славенцы набралі ўсяго 7 балаў і занялі 21-е месца.
14.03.2025, 16:19
t.me/narrowwide/493
13.03.2025, 18:43
t.me/narrowwide/491
Для праверкі напрыканцы сезона

Ёсць шмат у чым бескарысная, але важная і цікавая традыцыя даваць прагноз на сезон перад яго пачаткам, хоць і логікі ў такіх прадказаннях мала. Таму коратка, каб праверыць напрыканцы сезона.

Чэмпіёнства: "Дынама" Менск

Чаму?

Не варта забывацца пра 5 мільёнаў €, якія "Дынама" зарабіла за мінулыя еўракубкі.

Проста цяпер каманда Скрыпчанкі амаль ва ўсім саступае "Тарпеда", але трансферная машына яшчэ запрацуе і мы ўбачым склад, з якога можна зрабіць 2 каманды ЧБ.

Галоўнае, не адпусціць "Тарпеда" ў пачатку сезона, а потым фінансы прыйдуць на дапамогу.

Другое месца: "Тарпеда" Жодзіна

Чаму?

Таму што ніжэй нельга. Склад "Тарпеда" – самы моцны ў лізе на дадзены момант, але і тут ёсць нюансы.

Паліцевічу праз месяц будзе 35. У яго 13 матчаў у ЧБ у мінулым сезоне, а ў "Тарпеда" на яго разлічваюць як на асноўнага.

Скавышу ўжо 35. Ці зможа зноў стаць джокерам з шалёнай колькасцю прынесеных балаў?

Ці праявіць сябе камплект ад максоўскага "Тарпеда" – таксама адкрытае пытанне.

Трэцяе месца: "Дынама" Берасце

Знаходжанне "Дынама" тут – заслуга "Нёмана".

І "Нёман", і "Дынама" страцілі важных футбалістаў, але трансферная кампанія ў горадзе над Бугам уразіла больш. Галоўнае падпісанне – трэнерскае.

Хоць і не варта звяртаць вялікую ўвагу на вясенні футбол перад чэмпіянатам, але "Нёман" слаба выглядаў у першых кубкавых матчах.

"Дынама" ўжо без Кубка і можа застацца без еўракубкаў. Поўнае канцэнтрація на чэмпіянаце, вядома, дапаможа.
13.03.2025, 18:41
t.me/narrowwide/490
Сезон ЧБ стартуе з 82-а замежнымі гульцамі. 25 з іх – расіяне (30%).

Толькі "Смаргонь" і "Маладзечна" пачынаюць сезон без футбалістаў з расійскім пашпартам. У "Віцебска" такіх гульцоў адразу 4.

Сталічнае "Дынама" пакуль у топе самых "беларускіх" каманд лігі. У камандзе толькі 3 замежніка (улічваючы расіян). Столькі ж мае "Слуцк" і "Мінск". Меньш толькі ў "Смаргоні" і "Маладзечна" (2).

Самы дарагі футбаліст лігі – расіянін Карцоў.

Толькі 5 футбалістаў ЧБ каштуюць больш за 500 тыс. €. Сярод іх няма гульцоў менскага "Дынама".

(Дадзеныя па Transfermarkt).
13.03.2025, 15:52
t.me/narrowwide/489
12.03.2025, 20:08
t.me/narrowwide/488
Канкурэнт Лапавухава 3/5 матчаў згуляў на нуль. Ці вернецца беларус у аснову?

👍 Без Лапавухава ЦСКА набраў сур’ёзны ход: прайшоў у 1/2 Кубка і аформіў 3 перамогі і адну нічыю ў чэмпіянаце.

Прычым усе перамогі, апроч кубкавай, былі сухімі. А за ўсё 5 матчаў пакуль Фёдар лячыў палец, яго калега Дзюлгераў прапусціў усяго тройчы.

Дык і непатрэбны быў той Лапавухаў за 650 тысяч? Не зусім.

Па-першае, ЦСКА даволі добра гуляў у абароне і дапусціў у сваёй брамы момантаў усяго на 2,99 xG за 4 матчы (без уліку Кубка).

Па-другое, "армейцы" далі прабіць у свой створ 13 разоў за 4 матчы. Сумарны xG удараў – 0,82, іх сумарны xGOT – 1,73.

Простымі словамі, Дзюльгераў прапусціў тое, што павінен быў (нават трошкі больш) і не меў значнага уплыву на поспехі ЦСКА.

На відэа – 2 галы ў браму балгарына.

1. Нядбайны пас, але, здаецца, можна было дагнаць.

2. Вяртаемся да паказчыкаў xG і xGOT. Шанец забіць з такой кропкі – 3%, шанец забіць менавіта такім стрэлам – 17%.

За Лапавухава можна не хвалявацца.
12.03.2025, 16:14
t.me/narrowwide/487
12.03.2025, 16:14
t.me/narrowwide/486
👍 ЦСКА Сафія паведаміў, што Лапавухаў аднавіўся пасля траўмы

Беларускі брамнік прапусціў 5 матчаў праз зламаны палец.

Наступная гульня ЦСКА – 15 сакавіка супраць "Чорна Мора" з трэцяга месца.

Далей – зборная.
11.03.2025, 21:37
t.me/narrowwide/485
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa