🔥Гары, гары, Масленіца!
1 сакавіка мы - шчырыя, адданыя беларускай культуры хлопцы і дзяўчаты зладзілі сапраўдныя праводзіны зімы.🌸❄️🌷
🌞🐦🌿У небе яркае сонца, на дрэвах набухаюць пупышкі, звончэй абзываюцца птушкі, прабіваюцца першацветы, а ў душы пасяляецца радасць.
🕊На беразе Віслы мы разам адсвяткавалі Масленіцу. Нягледзячы на выкрутасы надвор’я, на працягу некалькіх гадзін спявалі масленічныя песні, вадзілі вясновыя карагоды, вызначалі мацнейшага, перацягваючы канат, праяўлялі творчасць, малюючы Масленіцу, бавілі час за размовамі і духмянай гарбатай каля сяброўскага вогнішча.🫶🎉❤️🔥
Фіналам свята стала спальванне пудзіла Масленіцы, якое самі і змайстравалі. 🔥
З дымам ад яго пайшла ўпрочкі і зіма — не дзякуйце.
А якімі ж смачнымі блінцамі мы частаваліся!🥞🧈🧇
Пускайце вясну ў сваё жыццё і далучайцеся да нашых традыцый!
З любоўю да вас і ў веснавым настроі, Школа традыцыйнай беларускай культу
ры ў Варшав
е, Ethno.b
y.
📹 Insta
💬 Telegram
🌏 Facebook