O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
VA
Vatican News па-беларуску
https://t.me/vaticannewsbe
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
5.45%
ER (semana)
44.64%
ERRAR (semana)

Беларуская рэдакцыя Vatican News https://www.vaticannews.va/be.html

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 689 resultados
Пахаванне Папы Францішка: падрабязнасці абраду тумуляцыі

Пасля пахавальнай Імшы, якая адбудзецца 26 красавіка 2025 года, цела Францішка будзе перанесена ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ для тумуляцыі. Там Папа знойдзе свой апошні спачын.
24.04.2025, 15:06
t.me/vaticannewsbe/6429
Ужо больш за 50 тысяч чалавек развіталіся з Папам Францішкам

За суткі больш за 50 тысяч чалавек наведалі Базіліку Святога Пятра ў Ватыкане, каб развітацца з Папам Францішкам.
24.04.2025, 14:49
t.me/vaticannewsbe/6428
Пахавальная Імша Папы Францішка ў Ватыкане: дэталі цырымоніі

У суботу, 26 красавіка 2025 года, у 10 гадзін раніцы на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца пахавальная Імша Францішка, якую ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Гэта будзе ўрачыстае развітанне з Пантыфікам, які кіраваў Касцёлам з 2013 года.
24.04.2025, 13:54
t.me/vaticannewsbe/6427
Імша за Францішка ў нядзелю Божай Міласэрнасці

У нядзелю, 27 красавіка 2025 года, на плошчы перад Базілікай Святога Пятра адбудзецца Імша за Папу Францішка, якую ўзначаліць кардынал П'етра Паралін.
24.04.2025, 13:07
t.me/vaticannewsbe/6426
Апублікаваны дэталі цырымоніі закрыцця труны Папы Францішка

Святы Пасад абнародаваў тэксты абраду закрыцця труны Папы Францішка, які адбудзецца 25 красавіка 2025 года ў 20.00 пад старшынствам кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, камерленга Святога Рымскага Касцёла.
24.04.2025, 12:32
t.me/vaticannewsbe/6425
Пакістан аплаквае Папу як апостала міжрэлігійнага дыялогу

Мусульманскія лідары Пакістана ўшаноўваюць памяць Францішка як апостала міжрэлігійнага дыялогу і яго ролю ў будаванні мірных адносін паміж рэлігіямі.
24.04.2025, 12:32
t.me/vaticannewsbe/6424
Паток вернікаў для развітання з Папам не спыняўся ўсю ноч

З прычыны вялікай колькасці вернікаў, якія жадаюць развітацца з Папам Францішкам, ватыканская базіліка заставалася адкрытай да 5.30 раніцы, нягледзячы на ранейшыя абвесткі.
24.04.2025, 11:07
t.me/vaticannewsbe/6423
Кардыналы зацвердзілі расклад Імшаў за спачылага Пантыфіка

Падчас другой генеральнай кангрэгацыі, якая адбылася ўвечары 23 красавіка 2025 года ў Ватыкане, кардыналы зацвердзілі расклад “Novemdialis” – дзевяці штодзённых Імшаў, якія будуць цэлебравацца за спачылага Папу.
24.04.2025, 09:48
t.me/vaticannewsbe/6422
Развітанне з Папам Францішкам: няспынны паток вернікаў

Зала Друку Святога Пасада паведаміла пра вынікі другой генеральнай кангрэгацыі кардыналаў і колькасць вернікаў, якія прыйшлі развітацца з Папам Францішкам.
23.04.2025, 22:38
t.me/vaticannewsbe/6421
Падкаст Vatican News 23.04.2025
23.04.2025, 20:53
t.me/vaticannewsbe/6420
Кардынал Паралін: Папа ахвяраваў свае пакуты за мір і братэрства

Кардынал П’етра Паралін узначаліў ружанцовую малітву аб вечным супакоі для Папы Францішка. Яна адбылася вечарам 22 красавіка 2025 года перад Базілікай Санта-Марыя-Маджорэ.
23.04.2025, 15:41
t.me/vaticannewsbe/6419
Абрад закрыцця труны Папы пройдзе ўвечары 25 красавіка

Увечары 25 красавіка 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра адбудзецца абрад закрыцця труны Папы Францішка. Яго ўзначаліць камерленга Святога Рымскага Касцёла, кардынал Кэвін Фарэл.
23.04.2025, 14:08
t.me/vaticannewsbe/6418
Кардынал Рэ: падзякуем Богу за дар служэння Папы Францішка

Увечары 22 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал Джавані Батыста Рэ ўзначаліў вечаровую малітву Ружанца аб вечным супакоі для Папы Францішка.
23.04.2025, 13:54
t.me/vaticannewsbe/6417
Абрад перанясення цела Папы Францішка з Дома святой Марты ў Базіліку Святога Пятра прайшоў у Ватыкане.
23.04.2025, 12:01
t.me/vaticannewsbe/6416
Цела Папы Францішка перанесена ў Базіліку Святога Пятра

Раніцай 23 красавіка 2025 года цела Папы было перанесена з Дома святой Марты ў Базіліку Святога Пятра. На працягу бліжэйшых дзён вернікі з усяго свету будуць змогуць асабіста развітацца са спачылым Святым Айцом.
23.04.2025, 11:54
t.me/vaticannewsbe/6415
У Ватыкане распачынаецца перанясенне цела Папы Францішка з Дома святой Марты ў Базіліку святога Пятра. СМІ Святога Пасада вядуць прамую трансляцыю цырымоніі.

https://www.youtube.com/watch?v=J6MqpK91bEA
23.04.2025, 09:48
t.me/vaticannewsbe/6414
Падкаст Vatican News 22.04.2025
22.04.2025, 20:58
t.me/vaticannewsbe/6413
Развітанне з Папам: гадзіны адкрыцця Базілікі Святога Пятра

Пасля пераносу цела Францішка ў Базіліку Святога Пятра, які адбудзецца раніцай 23 красавіка 2025 года, вернікі атрымаюць магчымасць развітацца з памерлым Пантыфікам.
22.04.2025, 18:18
t.me/vaticannewsbe/6412
💫 “Пасланне Езуса – гэта міласэрнасць. Для мяне, кажу з пакораю, гэта самае моцнае пасланне Пана”, - казаў Папа Францішак падчас сваёй першай Імшы з народам, 17 сакавіка 2013 года, каментуючы евангельскі ўрывак пра чужаложніцу, якую Езус уратаваў ад пакарання.
 
🎙Падчас свайго пантыфікату Святы Айцец шмат увагі прысвяціў тэмам беднасці, агульначалавечага братэрства, клопату пра наш супольны дом, праблемам вайны і міру. Але сэрцам яго паслання, бясспрэчна, застанецца евангельскае пасланне пра міласэрнасць. Пра гэта ідзе гаворка ў сённяшняй рубрыцы “Сацыяльнае пытанне”.
22.04.2025, 17:49
t.me/vaticannewsbe/6411
У Ватыкане прайшла першая генеральная кангрэгацыя кардыналаў

22 красавіка 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI адбылася першая генеральная кангрэгацыя кардыналаў пасля смерці Папы, на якой былі прыняты некаторыя важныя рашэнні.
22.04.2025, 15:29
t.me/vaticannewsbe/6410
Папа Францішак: смерць – не канец усяго, а новы пачатак

24 красавіка 2025 года ў продаж паступіць кніга кардынала Анджэла Сколы, арцыбіскупа-эмерыта Міланскага, прысвечаная старасці. Прадмову да яе 7 лютага напісаў Папа Францішак.
22.04.2025, 14:35
t.me/vaticannewsbe/6409
У Доме святой Марты пачалося развітанне з Папам

Ад раніцы 22 красавіка 2025 года развітацца са Святым Айцом у капліцы яго рэзідэнцыі могуць супрацоўнікі структур Ватыкана і Апостальскай Сталіцы, а таксама члены іх сем’яў. 23 красавіка цела Папы будзе перанесена ў Базіліку Святога Пятра.
22.04.2025, 12:01
t.me/vaticannewsbe/6408
Абвешчана дата пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Францішка адбудзецца 26 красавіка 2025 года. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы перад Базілікай Святога Пятра.
22.04.2025, 11:48
t.me/vaticannewsbe/6407
Увечары 21 красавіка 2025 года ў капліцы ватыканскага Дома святой Марты кардынал Кэвін Фарэл, камерленга Святога Рымскага Касцёла, узначаліў абрад канстатацыі смерці і пакладання ў труну цела Папы Францішка.
22.04.2025, 10:49
t.me/vaticannewsbe/6406
У Ватыкане адбылася традыцыйная цырымонія апячатвання дзвюх галоўных прыватных прастораў, якія належалі Папу Францішку ў Апостальскім палацы.

Гэтая традыцыя мае глыбокае сімвалічнае значэнне, яна гарантуе, што асабістая прастора Святога Айца застанецца недатыкальнай да абрання новага Папы. Апячатванне папскіх пакояў выконваецца Камерленга Святога Рымскага Касцёла, які нясе адказнасць за кіраванне справамі Апостальскай Сталіцы ў перыяд sede vacante.

Варта адзначыць, што Францішак, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, не жыў пастаянна ў Апостальскім палацы, аддаючы перавагу больш сціпламу жыллю ў Доме Святой Марты. Аднак ён рэгулярна выкарыстоўваў памяшканні ў палацы для працы і афіцыйных сустрэч.
21.04.2025, 23:17
t.me/vaticannewsbe/6405
Духоўны тэстамент Папы Францішка

Духоўны тэстамент Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.
21.04.2025, 23:08
t.me/vaticannewsbe/6404
У Ватыкане паведамілі прычыны смерці Папы Францішка

Папа Францішак памёр ад інсульту і незваротнага сардэчна-сасудзістага калапсу, гаворыцца ў заключэнні аб смерці, якое ўвечары 21 красавіка 2025 года апублікавала Зала Друку Святога Пасада.
21.04.2025, 21:44
t.me/vaticannewsbe/6403
Падкаст Vatican News 21.04.2025
21.04.2025, 20:42
t.me/vaticannewsbe/6402
Святы Пасад: пераносіцца кананізацыя Карла Акуціса

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў сувязі са смерцю Папы Францішка кананізацыя благаслаўлёнага Карла Акуціса ў бліжэйшыя дні праводзіцца не будзе.
21.04.2025, 20:41
t.me/vaticannewsbe/6401
Відэааповед: жыццё Папы Францішка ад маленства да абрання Біскупам Рыма.
21.04.2025, 17:19
t.me/vaticannewsbe/6400
Святы Пасад: першая інфармацыя пра развітанне з Папам Францішкам
 
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла першую інфармацыю пра абрады развітання са спачылым Святым Айцом, якія адбудуцца ў найбліжэйшыя дні ў Ватыкане.
21.04.2025, 15:40
t.me/vaticannewsbe/6399
Апошнія дні жыцця Папы: мужнасць у хваробе і вернасць місіі

Смерць Францішка 21 красавіка 2025 года стала завяршэннем некалькіх месяцаў барацьбы з сур'ёзнымі праблемамі здароўя. Аднак нават у апошнія тыдні жыцця Папа працягваў служыць Касцёлу з тым жа энтузіязмам і адданасцю, што і ў пачатку свайго пантыфікату.
21.04.2025, 14:41
t.me/vaticannewsbe/6398
Францішак, які змяніў аблічча Каталіцкага Касцёла

21 красавіка 2025 года, на 89-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр Папа Францішак – першы Пантыфік з Лацінскай Амерыкі, які кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 2013 года і вызначыўся рэформамі і блізкасцю да простых людзей.
21.04.2025, 13:54
t.me/vaticannewsbe/6397
Шлях міласэрнасці: якім запомніцца свету Папа Францішак

Сыход з жыцця Папы Францішка 21 красавіка 2025 года стаў завяршэннем аднаго з самых яркіх пантыфікатаў у сучаснай гісторыі Касцёла. За 12 гадоў кіравання ён кардынальна змяніў вобраз папства і падыход Касцёла да многіх сацыяльных праблем.
21.04.2025, 13:35
t.me/vaticannewsbe/6396
"Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу", - адзначыў у афіцыйным звароце кардынал Кэвін Фарэл.
21.04.2025, 12:40
t.me/vaticannewsbe/6395
Папа Францішак адышоў у вечнасць

21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым.
21.04.2025, 11:37
t.me/vaticannewsbe/6394
Падкаст Vatican News 20.04.2025
20.04.2025, 20:38
t.me/vaticannewsbe/6393
🎧 Наша сённяшняя рубрыка прысвечана сучаснаму камерунскаму філосафу Ахілу Мбембэ, які даследуе, што адбываецца, калі чалавек не ўспрымаецца як асоба, а становіцца статыстыкай, функцыяй або пагрозай.

🤔 Што можа дапамагчы вярнуць чалавеку твар, імя і голас?

🔎 Ксёндз Раман Суша разважае пра яго ідэі: каланіяльнае мысленне, нябачныя зоны чалавечага болю, памяць як маральны абавязак і салідарнасць як шлях да ўваскрасення чалавечнасці. Як жыць з адкрытымі вачамі і не губляць унутранай свабоды? Пра гэта – новы выпуск “Філасофскіх нататкаў”.
20.04.2025, 17:41
t.me/vaticannewsbe/6392
Urbi et orbi: паверым зноў у тое, што мір магчымы!

"Я хацеў бы, каб мы зноў паверылі ў тое, што мір магчымы!" Няхай з Іерусаліма, дзе сёлета католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень разам, святло міру распаўсюдзіцца на ўсю Святую Зямлю і ўвесь свет, - пажадаў Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi.
20.04.2025, 14:43
t.me/vaticannewsbe/6391
Дзяржаўны сакратар: спіраль вайны можа спыніць толькі дыялог

Кардынал П’етра Паралін даў 18 красавіка 2025 года інтэрв’ю газеце “La Repubblica”, у якім выказаў сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з войнамі ва Украіне і ў Сектары Газы, падкрэсліў ролю шматбаковасці і дыялогу ў міжнародных адносінах, а таксама нагадаў, што мір немагчыма навязаць, яго трэба будаваць цярпліва і з узаемнай павагай.
20.04.2025, 13:57
t.me/vaticannewsbe/6390
Велікодная Імша ў Ватыкане: спяшацца насустрач Уваскросламу

Хрыстус уваскрос і жывы, таму Яго трэба шукаць не ў мінулым, а ў сённяшнім жыцці, у штодзённасці, у тварах братоў, - напісаў у велікоднай гаміліі Святы Айцец.
20.04.2025, 12:51
t.me/vaticannewsbe/6389
Пасхальная Вігілія: упусцім святло Уваскрослага ў наша жыццё

У Вялікую суботу, 19 красавіка 2025 года, у ватыканскай базіліцы адбылася Імша Пасхальнай Вігіліі, якую ўзначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Ён прачытаў гамілію, падрыхтаваную для гэтага набажэнства Папам Францішкам.
20.04.2025, 11:46
t.me/vaticannewsbe/6388
Падкаст Vatican News 19.04.2025
19.04.2025, 20:40
t.me/vaticannewsbe/6387
🎙 У новым выпуску “Разважання да нядзельнага Евангелля” ксёндз Аляксандр Амяльчэня запрашае схіліцца над літургіяй Слова на Велікодную нядзелю.

👩‍🦰👩‍🦱 У евангельскім урыўку распавядаецца пра жанчын, якія прыходзяць да магілы Хрыста, каб намасціць цела, але не знаходзяць Яго. Тая пустата, адсутнасць цела Езуса палохае іх.

🙏 Здараюцца такія хвіліны, калі ўсё губляе значэнне. Бог як бы знікае з нашага жыцця. Але не будзем расчароўвацца, калі штосьці ідзе не так, як мы чакалі. Вытрываем сумненні і страх, бо такія хвіліны патрэбныя нам для дасканалення нашай веры.
19.04.2025, 18:14
t.me/vaticannewsbe/6386
Віцэ-прэзідэнт ЗША здзейсніў візіт у Ватыкан

Раніцай у Вялікую суботу, 19 красавіка 2025 года, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Дэвід Вэнс здзейсніў візіт у Дзяржаўны сакратарыят, дзе сустрэўся з кардыналам П'етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
19.04.2025, 15:58
t.me/vaticannewsbe/6385
Літургія Мукі Пана: Хрыстус – якар нашай надзеі

У Вялікую пятніцу, 18 красавіка 2025 года, у Базіліцы Святога Пятра прайшла ўрачыстая літургія Мукі Пана, якую па даручэнні Папы ўзначаліў кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. Казанне прамовіў прапаведнік Папскага дома айцец Раберта Пазаліні.
19.04.2025, 14:59
t.me/vaticannewsbe/6384
Крыжовы шлях у Калізеі: Касцёл моліцца аб навяртанні свету

У Вялікую пятніцу, 18 красавіка 2025 года, у рымскім Калізеі прайшоў традыцыйны Крыжовы шлях, на якім сабраліся амаль 20 тысяч вернікаў. Ад імя Папы яго ўзначаліў генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Бальдасарэ Рэйна.
19.04.2025, 14:13
t.me/vaticannewsbe/6383
Падкаст Vatican News 18.04.2025
18.04.2025, 21:17
t.me/vaticannewsbe/6382
Тыдзень у Беларусі – важнае

✅ Мінска-Магілёўская архідыяцэзія прайшла перарэгістрацыю. 18 красавіка 2025 года Ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі архідыяцэзіі як мясцовага рэлігійнага аб'яднання. Нагадаем, рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі абавязалі прывесці свае статуты ў адпаведнасць са зменамі ў заканадаўстве і прадставіць іх для перарэгістрацыі.

✅ Перад Вялікаднем у Гродне з удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя адбыўся абед для маламаёмных. 15 красавіка 2025 года абед для людзей без пэўнага месца жыхарства і маламаёмных прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта разам з валанцёрамі пры падтрымцы дыцэзіяльнага Caritas. Біскуп Гродзенскі благаславіў пасілак, павіншаваў прысутных з блізкім святам Вялікадня, уручыў кожнаму ўдзельніку сустрэчы велікоднае яйка – як сімвал адраджэння жыцця і знак перамогі Хрыста над смерцю.

✅ У Мінску праходзіць Ноч канфесіяналаў. У парафіі Божага Цела, дзе служаць айцы кармэліты босыя, з вечара Вялікай пятніцы 18 красавіка, з пачаткам чування пры Грабніцы Пана, арганізавана споведзь для ўсіх жадаючых. На працягу ўсяго чування – увечары, уначы і ўдзень Вялікай суботы – ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання.

✅ Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі здзейсніў адкрыццё старажытнай крыпты ў Навагрудку. 12 красавіка 2025 года ксёндз Кшыштаф Сэрока ў касцёле святога Арханёла Міхала ўзначаліў цырымонію адкрыцця крыпты – капліцы адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адкрыццю папярэднічала святая Імша, якую ўзначаліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Перад літургіяй адбылося ўрачыстае ўнясенне і благаслаўленне абразоў святых Пятра і Паўла, якія напісаў і падарыў навагрудскаму касцёлу мастак Сяргей Грыневіч.

✅ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў неабходнасць навесці парадак у душы перад Пасхай. 17 красавіка 2025 года ў мінскай парафіі святога Францішка арцыбіскуп эмэрыт цэлебраваў святую Імшу Вячэры Пана.

Ён падкрэсліў, што "як Цела Езуса пераламляецца дзеля нас, так і мы пакліканы пераламляцца дзеля іншых".

Паводле іерарха, Вялікі пост і асабліва літургія Пасхальнага трыдуума заклікаюць "навесці парадак у душы, каб быць вернымі нашаму хрысціянскаму пакліканню".
18.04.2025, 18:05
t.me/vaticannewsbe/6381
🖋️ Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі. У новым выпуску праграмы "Хрысціянства і беларуская літаратура" раскрываецца, як літаратурны крытык умела выкарыстоўваў біблейскія вобразы і алюзіі ў палеміцы з апанентамі "Узвышша".

📖 Бабарэка звяртаўся да рэлігійных матываў, каб вобразна выкрыць сваіх крытыкаў: параўноўваў Жылуновіча з "адзіным у трох асобах", назваў Дудара "прарокам і выканаўцам волі паслаўшага яго", а схаваных за псеўданімамі крытыкаў - з выпушчаным з каўчэга "голубам для разведкі".

🕊️ Цікавыя алюзіі да біблейскіх сюжэтаў пра стварэнне свету і апавяданне пра апостала Паўла дазволілі Бабарэку стварыць яркія палемічныя вобразы, нягледзячы на яго адыход ад хрысціянскай веры.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #беларускаялітаратура #АдамБабарэка #Узвышша #літаратуразнаўства #беларускіяпісьменнікі
18.04.2025, 14:29
t.me/vaticannewsbe/6380
Via Crucis: Францішак пра шлях крыжа ў свеце халодных разлікаў

У медытацыях, напісаных для традыцыйнага набажэнства Крыжовага шляху ў Калізеі, Францішак разважае над Божай эканомікай збаўлення, якая ў адрозненне ад сучасных халодных разлікаў і алгарытмаў, не адкідвае нікога, але з любоўю абараняе і клапоціцца аб кожным чалавеку.
18.04.2025, 14:07
t.me/vaticannewsbe/6379
Адзіная Пасха: кардынал Кох выступае з новай ініцыятывай

Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству лічыць неабходным знайсці агульную дату святкавання Пасхі без стварэння новых падзелаў паміж усходняй і заходняй традыцыямі.
18.04.2025, 12:13
t.me/vaticannewsbe/6378
Вялікі чацвер у Ватыкане: кардынал Гамбэці пра любоў Хрыста

Падчас урачыстай літургіі Вячэры Пана ў Базіліцы Святога Пятра засведчыў, што сутнасць Хрыстовага святарства – не ў трыумфе ці багацці, а ў бескарыслівай любові, увасобленай у служэнні бліжнім.
18.04.2025, 11:45
t.me/vaticannewsbe/6377
За кратамі “Regina Coeli”: Францішак прынёс надзею і Евангелле

У Вялікі чацвер Францішак, нягледзячы на нядаўнюю хваробу, наведаў рымскую турму “Regina Coeli”, дзе сустрэўся з 70 вязнямі розных узростаў і нацыянальнасцей, выказаўшы ім сваю блізкасць і малітоўную падтрымку.
18.04.2025, 11:17
t.me/vaticannewsbe/6376
Падкаст Vatican News 17.04.2025
17.04.2025, 21:00
t.me/vaticannewsbe/6375
Пантыфік сустрэўся з вязнямі ў рымскай турме

Францішак наведаў з візітам турму "Regina Coeli". Там адбылася яго сустрэча з прыблізна 70 вязнямі.
17.04.2025, 17:32
t.me/vaticannewsbe/6374
Нікарагуа: забарона публічных велікодных цырымоній

Урад Нікарагуа забараніў любыя публічныя мерапрыемствы з нагоды Вялікадня. Вернікі могуць маліцца толькі ў сценах касцёлаў, а за парушэнне пагражае арышт.
17.04.2025, 15:07
t.me/vaticannewsbe/6373
🍺 Сёння ў нашым эфіры кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк, працягвае распавядаць пра традыцыі вырабу і ўжывання піва ў каталіцкіх кляштарах на Беларусі.

🎧 Поўную версію падкаста “Традыцыі кляштарнага піваварэння” з цыклу “Старонкі гісторыі” можна паслухаць на нашым сайце www.vaticannews.va, а таксама на стрымінгавых платформах Spotify, Apple Podcasts і Castbox.
17.04.2025, 14:40
t.me/vaticannewsbe/6372
Жэсты сяброўства: абмен віншаваннямі паміж Папам і рабінам

Пантыфік і галоўны рабін Рыма абмяняліся традыцыйнымі віншавальнымі пасланнямі з нагоды Пасхі, падкрэсліваючы сяброўства і ўзаемную павагу паміж дзвюма рэлігійнымі супольнасцямі.
17.04.2025, 14:35
t.me/vaticannewsbe/6371
Пакістан святкуе Вялікдзень: надзея насуперак выклікам

Нягледзячы на дыскрымінацыю і маргіналізацыю, хрысціяне Пакістана з верай святкуюць Уваскрасенне Хрыстова ў Юбілейны год, суправаджаючы ўрачыстасць узмоцненымі мерамі бяспекі.
17.04.2025, 13:48
t.me/vaticannewsbe/6370
Папа ў Вялікі чацвер: святарства – служэнне надзеі народу Божаму

У гаміліі, падрыхтаванай для Імшы Хрызма, Францішак нагадаў святарам пра іх місію служэння, падкрэсліваючы, што святарства з'яўляецца не ганаровай пасадай, а служэннем Божаму народу.
17.04.2025, 12:20
t.me/vaticannewsbe/6369
Абвешчаны візіт віцэ-прэзідэнта ЗША ў Ватыкан

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Вэнс з афіцыйным візітам наведае Ватыкан і сустрэнецца з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці.
17.04.2025, 12:06
t.me/vaticannewsbe/6368
Падкаст Vatican News 16.04.2025
16.04.2025, 20:52
t.me/vaticannewsbe/6367
🌟 Веру, ведаю, разумею: Героі Бібліі ў вучэнні Папы Францішка. Панна Марыя 🌟

У гэтым выпуску праграмы "Веру, ведаю, разумею" Аляксандр Панчанка распачынае гутарку пра герояў Новага Запавету, засяроджваючы ўвагу на постаці Панны Марыі ў вучэнні Папы Францішка. 🙏

Святы Айцец прадстаўляе Марыю як простую дзяўчыну з Назарэта, якую Бог выбраў для вялікай місіі. ✨

Францішак падкрэслівае, што сапраўдная прыгажосць Марыі не ў знешнасці, а ў Яе сэрцы, скіраваным да Бога. Яе жыццё – гэта адзін вялікі "так" Божай любові. 💖

Сакрэт Марыі – у пастаяннай размове з Богам праз Яго Слова, якое спачатку было блізкім Яе сэрцу, а потым уцелавілася ў Яе ўлонні.

Аўтар праграмы заклікае нас разам са Святым Айцом прасіць Марыю дапамагчы нам заставацца маладымі, кажучы "не" граху і "так" Богу. 🙏

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #ПаннаМарыя #ПапаФранцішак #Біблія
16.04.2025, 15:42
t.me/vaticannewsbe/6366
Пантыфік накіраваў дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў М’янме

У сувязі з моцным землятрусам, які адбыўся ў М’янме і прывёў да гібелі тысяч людзей, вялікай колькасці параненых і абяздоленых, а таксама значных матэрыяльных стратаў, Папа выказаў сваю блізкасць і салідарнасць з пацярпелым народам.
16.04.2025, 15:10
t.me/vaticannewsbe/6365
Францішак: Бог заўсёды шукае нас, дзе б мы ні згубіліся

Папросім Бога Айца аб ласцы, каб і мы маглі адшукаць шлях, які вядзе да дома, - заклікаў Папа, каментуючы евангельскую прыпавесць пра блуднага сына і міласэрнага айца.
16.04.2025, 14:41
t.me/vaticannewsbe/6364
Велікодную Імшу ў Ватыкане ўзначаліць кардынал Камастры

Папа Францішак даручыў кардыналу Анджэла Камастры цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы, якая адбудзецца ў велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года, у Ватыкане.
16.04.2025, 14:02
t.me/vaticannewsbe/6363
Папа падзякаваў за клопат урачам клінікі “Джэмэлі”

16 красавіка 2025 года Папа прыняў дэлегацыю рымскага шпіталя “Джэмэлі” і Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, якім выказаў падзяку за клопат пра яго здароўе і пажадаў светлых велікодных святаў.
16.04.2025, 13:25
t.me/vaticannewsbe/6362
Святы Айцец: дапамагчы сем’ям уз’яднацца ў святочныя дні

Папа Францішак заахвоціў буйныя транспартныя кампаніі ўстанавіць спецыяльныя бонусы, дзякуючы якім сем’і, дзе дзеці вымушаны працаваць удалечыні ад бацькоўскага дома, змогуць уз’яднацца хаця б у перыяд калядных і велікодных святаў.
16.04.2025, 10:36
t.me/vaticannewsbe/6361
Падкаст Vatican News 15.04.2025
15.04.2025, 21:08
t.me/vaticannewsbe/6360
🎙Напярэдадні 20-й гадавіны пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI у нашай рубрыцы “Сацыяльнае пытанне” мы ўзгадваем яго словы, скіраваныя з нагоды Сусветнага дня міру 2007 года. Нягледзячы на тое, што гэтаму дакументу ўжо шмат гадоў, ён працягвае захоўваць сваю актуальнасць.

🕊 Святы Айцец прысвяціў пасланне тэме “Чалавечая асоба — сэрца міру”, якую выбраў, думаючы найперш пра дзяцей, што сваёй нявіннасцю ўзбагачаюць чалавецтва дабрынёй і надзеяй, а сваімі пакутамі заахвочваюць усіх нас станавіцца прыхільнікамі справядлівасці і міру. Пантыфік падкрэсліў, што будучыня гэтых дзяцей апынаецца пад пагрозай з прычыны злоўжыванняў і нікчэмнасці бессумленных дарослых.
15.04.2025, 16:11
t.me/vaticannewsbe/6359
Ватыкан: новая бронзавая скульптура на Плошчы Святога Пятра

15 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане была ўстаноўлена скульптура пад назвай “Be Welcoming” (Быць гасціннымі). Яе аўтар – канадзец Цімаці Шмальц.
15.04.2025, 15:31
t.me/vaticannewsbe/6358
Францішак рэфармаваў Папскую касцельную акадэмію

Святы Айцец абвясціў аб рэформе Папскай касцельнай акадэміі – навучальнай установы, якая з 1701 года рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы.
15.04.2025, 15:19
t.me/vaticannewsbe/6357
Папа падрыхтаваў разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі

Актуальную інфармацыю пра стан здароўя Папы Францішка, які праходзіць рэабілітацыю пасля цяжкай пнеўманіі, 15 красавіка 2025 года паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
15.04.2025, 14:48
t.me/vaticannewsbe/6356
Ватыканскі аўтапарк папоўніцца новымі электрамабілямі

Ватыкан працягвае курс на экалагічную трансфармацыю і ўстойлівую мабільнасць – чатырнаццаць новых электрамабіляў папоўняць аўтапарк самай маленькай і самай “зялёнай” дзяржавы ў свеце.
15.04.2025, 12:30
t.me/vaticannewsbe/6355
Падкаст Vatican News 14.04.2025
14.04.2025, 20:40
t.me/vaticannewsbe/6354
🌍 У новым выпуску праграмы "Касцёл і свет" Марыя Валодзіна прапануе агляд актуальных падзей і навін, якія з'явіліся на мінулым тыдні ў каталіцкіх выданнях.

🔸Сусветная рада Цэркваў выступіла ў падтрымку адзінай даты Вялікадня для ўсіх хрысціян

🔸Амерыканскія біскупы заклікаюць Дональда Трампа дараваць даўгі бедным краінам

🔸Карэйскія біскупы маліліся за мір у трох кіламетрах ад мяжы з КНДР

🔸Погляд антраполага на праблему фемініцыдаў у Італіі: да трагедый вядзе адсутнасць духоўнага выхавання

🔸Імёны рымскіх Пантыфікаў увекавечаны не толькі ў аналах гісторыі, але і ў свеце прыроды: імі названы расліны, жывёлы і нават горная вяршыня
14.04.2025, 16:00
t.me/vaticannewsbe/6353
Папа ўхваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Антоніа Гаўдзі

Францішак дазволіў Дыкастэрыі па справах кананізацыі абнародаваць новыя дэкрэты, звязаныя з кананізацыйнымі і беатыфікацыйнымі працэсамі. Адзін з іх датычыць славутага архітэктара Антоніа Гаўдзі.
14.04.2025, 14:40
t.me/vaticannewsbe/6352
Нунцый пасля трагедыі ў Сумах: няхай змілуецца над намі Бог

Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас, Апостальскі нунцый у Кіеве, пракаментаваў удар балістычнымі ракетамі, які расійскія войскі нанеслі раніцай у нядзелю, 13 красавіка 2025 года, па цэнтры горада Сумы.
14.04.2025, 12:49
t.me/vaticannewsbe/6351
Святы Пасад: дэкрэт аб інтэнцыях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы

Дыкастэрыя па справах духавенства выдала Дэкрэт аб інтэнцыях і ахвяраваннях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы. Уводзяцца больш дакладныя правілы для забеспячэння празрыстасці, справядлівасці і павагі да волі вернікаў.
14.04.2025, 12:02
t.me/vaticannewsbe/6350
Падкаст Vatican News 13.04.2025
13.04.2025, 20:52
t.me/vaticannewsbe/6349
🎙 У гэтым выпуску рубрыкі “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша разважае пра філасофію Раймона Панікара — каталіцкага мысляра, які ўсё жыццё будаваў масты паміж культурай Усходу і Захаду.

🤝 Панікар прапаноўвае бачыць у дыялогу не метад спрэчкі, а спосаб жыцця — адкрытага, уважлівага, глыбокага. У сучасным свеце, дзе мы жывем побач, але часта не разам, яго думкі гучаць як запрашэнне не перамагаць, а разумець.

👨‍👩‍👧 Выпуск закранае не толькі міжкультурны, але і сямейны, душпастырскі, місійны сэнс дыялогу як мастацтва быць сумленным перакладчыкам.
13.04.2025, 17:55
t.me/vaticannewsbe/6348
Анёл Панскі: Езус вучыць даверу да Бога

13 красавіка 2025 года, у Пальмовую нядзелю, Францішак звярнуўся да вернікаў з заклікам давераць Богу. У сваім разважанні да малітвы "Анёл Панскі” ён нагадаў, што Езус прайшоў праз Муку, захаваўшы поўны давер да Айца.
13.04.2025, 14:45
t.me/vaticannewsbe/6347
Пальмовая нядзеля: Папа прывітаў вернікаў на Плошчы Святога Пятра

Францішак здзейсніў нечаканы візіт на Плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай літургіі Пальмовай нядзелі.
13.04.2025, 14:24
t.me/vaticannewsbe/6346
Папа ў Пальмовую нядзелю: несці крыж тых, хто пакутуе побач з намі

13 красавіка 2025 года на ватыканскай плошчы прайшла Святая Імша Пальмовай нядзелі. Па даручэнні Францішка яе цэлебраваў кардынал Леанарда Сандры. У гаміліі ён засяродзіў увагу на постаці Сымона Кірэнэйца – чалавека, які апынуўся побач з Езусам у самы цяжкі момант Яго зямнога жыцця.
13.04.2025, 14:01
t.me/vaticannewsbe/6345
Падкаст Vatican News 12.04.2025
12.04.2025, 21:05
t.me/vaticannewsbe/6344
Францішак наведаў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ

12 красавіка 2025 года Святы Айцец, які праходзіць рэабілітацыю пасля цяжкай пнеўманіі, здзейсніў прыватны малітоўны візіт у рымскую Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.
12.04.2025, 20:48
t.me/vaticannewsbe/6343
✝️ Ці гатовыя мы змагацца за веру так, як змагаемся за справядлівасць і свабоду? Ці здольныя на духоўны рывок, які адкрые нас на Божую любоў і адказнасць перад Хрыстом?

🌿 З Пальмовай нядзеляй пачынаецца Вялікі тыдзень — час, калі глядзім у вочы таямніцы Крыжа і задаем сабе галоўнае пытанне: а ці ідзем мы за Хрыстом да канца?

🎙 У новы выпуску “Разважання да нядзельнага Евангелля” ксёндз Аляксандр Амяльчэня запрашае прачуць глыбіню ахвяры, якую Езус прынёс дзеля нашага збаўлення.
12.04.2025, 16:02
t.me/vaticannewsbe/6342
Юбілей лічбавых місіянераў: працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў

Працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў Юбілею лічбавых місіянераў і каталіцкіх інфлюэнсераў, які адбудзецца 28–29 ліпеня 2025 года ў Рыме. У Ватыкане створаны афіцыйны сайт мерапрыемства.
12.04.2025, 14:07
t.me/vaticannewsbe/6341
На Вялікдзень Плошчу Святога Пятра ўпрыгожаць тысячы кветак

На Вялікі тыдзень 2025 года Плошча Святога Пятра і ватыканская базіліка будуць упрыгожаныя тысячамі рознакаляровых кветак і раслін, прывезеных з Італіі і Нідэрландаў.
12.04.2025, 13:25
t.me/vaticannewsbe/6340
Пантыфік да моладзі “Opus Dei”: быць цярплівымі ў надзеі

З запалам працягваць ісці ў веры, - заклікаў Папа ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэса “UNIV” – сустрэчы студэнцкай моладзі “Opus Dei”, якая з 1968 года праводзіцца ў Рыме на працягу Вялікага тыдня.
12.04.2025, 12:17
t.me/vaticannewsbe/6339
Тыдзень у Беларусі – важнае

✅ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч працягвае лячэнне ад анкалогіі. Паводле апошняй інфармацыі, ён перанёс ужо два курсы хіміятэрапіі, а пасля Вялікадня прызначаны чарговы курс. Праведзеную тэрапію 79-гадовы арцыбіскуп эмэрыт перанёс добра, абышлося без ускладненняў. Пасля двух курсаў лячэння ганаровы іерарх адчувае сябе як звычайна, прыходзіць у капліцу на малітву, адпраўляе святую Імшу, ходзіць на шпацыр вакол дома. У Вялікі тыдзень арцыбіскуп мае намер наведаць некалькі парафій каля Мінска.

✅ Гарадскія набажэнствы Крыжовага шляху ладзяць на Гродзеншчыне. 11 красавіка 2025 года ў Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада – узначаліў набажэнства дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. У той жа дзень гарадское набажэнства адбылося ў Дзятлаве. Па вуліцах Гродна Крыжовы шлях пройдзе ўвечары 12 красавіка. А ў Вялікую сераду, 16 красавіка, набажэнства па вуліцах горада правядуць у Іўі і Навагрудку.

✅ Дзень засяроджання Апостальства дапамогі душам чысцовым праходзіць у Мінску. 12 красавіка 2025 года ў архікатэдральным касцёле сабраліся ўдзельнікі гэтага малітоўнага руху з Мінска і Мінскай вобласці. У праграме – канферэнцыя ксяндза Ігара Лашука, адказнага душпастыра апостальства ў архідыяцэзіі, адарацыя. Святую Імшу ў інтэнцыі душаў чысцовых і памерлых родных прысутных удзельнікаў узначаліць Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

✅ У Бялынічах завяршылася грамадскае абмеркаванне будаўніцтва санктуарыя. Райвыканкам аб'яўляў грамадскае абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва касцёла Маці Божай Бялыніцкай, якое скончана са станоўчым вынікам – будаўніцтва ўхвалена. Цяпер завяршаецца праектаванне, пасля чаго наступным крокам стане экспертыза праекта. Тым часам парафія збірае ахвяраванні на будаўніцтва святыні ў гонар цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі.

✅ Велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas адбыліся ў Сапоцкіне. 1-3 красавіка 2025 года ў мясцовым Доме міласэрнасці духоўныя практыкаванні арганізавала Caritas Гродзенскай дыяцэзіі. У рэкалекцыях удзельнічалі супрацоўнікі дабрачыннага таварыства з усіх дыяцэзій Беларусі. У апошні дзень рэкалекцый біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй цэлебраваў святую Імшу і ў гаміліі звярнуў увагу на тое, што важным для чалавека павінна быць меркаванне пра яго не іншых людзей, а Бога.

Паводле іерарха, "важна не тое, чаго сам чалавек хацеў бы для сябе, а тое, чаго хоча для яго Бог".
12.04.2025, 10:21
t.me/vaticannewsbe/6338
Падкаст Vatican News 11.04.2025
11.04.2025, 20:52
t.me/vaticannewsbe/6337
🎙 У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разгляд рэлігійных матываў у творчасці Адама Бабарэкі.

📚 У літаратурнай палеміцы са сваімі апанентамі крытык выкарыстоўвае цытату з Бібліі: “Ці можа быць штосьці добрае з Назарэта?” Гэтая распаўсюджаная ў часы Хрыста прымаўка паходзіць з першага раздзела Евангелля паводле святога Яна. У Адама Бабарэкі біблейская прымаўка гучыць у кантэксце палемікі пра літаратурнае аб’яднанне “Узвышша”, да якога належаў крытык.
11.04.2025, 16:37
t.me/vaticannewsbe/6336
Чацвёртае казанне Вялікага посту ў Ватыкане: пашыраць надзею

Пашырыць межы надзеі, каб зрабіць яе больш універсальнай, - заклікаў у сваім чацвёртым велікапосным казанні прапаведнік Папскага дома.
11.04.2025, 14:42
t.me/vaticannewsbe/6335
Папа ідзе на папраўку, але Вялікі тыдзень пад пытаннем

Як паведаміла 11 красавіка 2025 года Зала Друку Святога Пасада, стан здароўя Пантыфіка застаецца стабільным, з паступовым паляпшэннем рухальнай актыўнасці, дыхання і голасу. Аналізы крыві паказваюць добрыя вынікі.
11.04.2025, 14:10
t.me/vaticannewsbe/6334
Патрыярх Барталамей І адзначаны "тэалагічным Нобелем"

Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I стаў лаўрэатам прэстыжнай “Прэміі Тэмплтана” за 30-гадовую дзейнасць па аб'яднанні навуковага і духоўнага разумення прыроды і экалагічнае служэнне.
11.04.2025, 13:57
t.me/vaticannewsbe/6333
Студэнтаў чакаюць стыпендыі па праграме "Чалавечае братэрства"

Распачаўся прыём заявак на стыпендыі па праграме “Чалавечае Братэрства”. Студэнты з усяго свету змогуць прыняць удзел у міжрэлігійным дыялогу і наведаць Інданезію ў жніўні 2025 года.
11.04.2025, 13:34
t.me/vaticannewsbe/6332
Палесціна: драматычныя лічбы загінулых у вайне дзяцей

Аднаўленне баявых дзеянняў пасля дамоўленасці аб спыненні агню аргентынскі місіянер з Газы ахарактарызаваў як фатальнае. “Ніякі наступны дзень вайны не вырашыць сітуацыю, а толькі пагоршыць яе”, – лічыць ксёндз Габрыэль Раманэлі, пробачш мясцовай каталіцкай парафіі Святой Сям’і.
11.04.2025, 12:33
t.me/vaticannewsbe/6331
Біёграф: выздараўленне Францішка як Божы знак для працягу місіі

Адстаўка Папы нявыключана, як неаднойчы падкрэсліваў сам Пантыфік. Аднак у гэтым рашэнні для Папы Францішка найбольшае значэнне мае Божая воля і дабро Касцёла.
11.04.2025, 12:11
t.me/vaticannewsbe/6330
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa