O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
CE
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр
https://t.me/centrsamaranin
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
-
ER (semana)
-
ERRAR (semana)

Дашкольнае хрысціянскае выхаванне. Праграма пачатковай школы. Дадатковыя заняткі. samaranin.by

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 24 resultados
🗓️ПАСХА 2025. РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

13 красавіка – ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

12.00 – Святая Імша (асвячэнне вербаў адбываецца падчас Імшы)

16 красавіка – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

17.00 – Святая Імша
18.00 – Крыжовы Шлях

17 красавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР

18.00 – Святая Імша Вячэры Панскай (пасля Літургіі – адарацыя Езуса ў цямніцы, магчымасць прыступіць да Святой Споведзі да 21.00)

18 красавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА

18.00 – Святая Літургія Мукі Пана (пасля Літургіі – адарацыя Езуса ў гробе, Магчымасць прыступіць да Святой Споведзі да 21.00)

19 красавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА

15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў
18.00 – 20.00 – адарацыя Езуса ў гробе
20.00 – СВЯТАЯ ІМША ПАСХАЛЬНАЙ ВІГІЛІІ (пасля Літургіі – асвячэнне велікодных страваў)

20 красавіка – ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

9.00 – Святая Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана (пасля Літургіі – асвячэнне велікодных страваў)
11.04.2025, 17:17
t.me/centrsamaranin/1013
Запрашаем 8 красавіка на малітву са спевамі з Тэзэ.

Нагадваем, што такія малітвы адбываюцца ў нашым Цэнтры кожны месяц, у другі аўторак у 19:00. Пазначце ў сваіх календарах і завітвайце да нас у Місію.
Заклікаем усіх хрысціянаў да супольнай малітвы аб супакоі і еднасці.

Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
5.04.2025, 11:26
t.me/centrsamaranin/1012
🗓️31 мая ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій!

Рэгістрацыя трывае да 15 мая!

Тэма: ”Гэта мы – радасць і надзея”
Дата: 31 мая 2025 г.

🌻Праграма:
09:00 – рэгістрацыя
11:00 – вітальнае слова
11:15 – Св. Імша
12:30 – перапынак
13:30 – забаўляльная праграма (майстар-класы і гульні для дзяцей)
15:00 – Малітва прадстаўнікоў розных канфесій
15:45 – малітва “Ойча наш” і благаслаўленне.

З пытаннямі і прапановамі звятрайцеся калі ласка на пошту samaranin24@gmail.com альбо па тэлефоне +375447700901


Калі вы хочаце прыехаць самастойна (па-за парафіяльнай групы), то прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы Рэгістрацыя самастойных наведнікаў. Гэта дазволіць нам разумець колькасць гасцей.

Для ўдзелу ў свяце парафіяльнай групай трэба абавязкова зарэгістравацца тут: Рэгістрацыя парафіяльнай групы.

💕Шчыра запрашаем
1.04.2025, 17:37
t.me/centrsamaranin/1011
🗓️З 29 па 30 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры адбыліся велікапосныя духоўныя практыкаванні, якія правёў а. Павел Федаровіч MIC.

Тэмай сёлетніх рэкалекцый была малітва ў нашым жыцці. Паглыбленню сваіх адносінаў з Богам спрыяла рэкалекцыйнае навучанне, сакрамэнт споведзі, удзел у Эўхарыстыі, а таксама асабістая малітва ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Дзякуем а. Паўлу за гэты час і спадзяёмся, што пачутае намі слова прынясе багаты плён у жыцці нашай супольнасці.
31.03.2025, 20:12
t.me/centrsamaranin/1010
🗓️З 29 па 30 сакавіка ў нашым Цэнтры адбудуцца вялікапосныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Павел Федаровіч MIC.

Расклад рэкалекцый:

29 САКАВІКА (субота)
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.
15:15 – рэкалекцыйная канферэнцыя.
15:45 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
Споведзь.
16:30 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем.

30 САКАВІКА (нядзеля).
11:00 – Споведзь.
12:00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем.
13:00 – Набажэнства Песняў Жальбы (з разважаннем пра Муку Пана).

Запрашаем па адрасе вул.Серафімовіча, 19
24.03.2025, 14:01
t.me/centrsamaranin/1008
🌻Кулінарныя майстар-класы ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры.

🧑‍🦽Інклюзіўныя кулінарныя майстар-класы

Кожны апошні чацвер месяца:
11.00-12.30 – майстар-класы для дарослых з абмежаванымі магчымасцямі здароўя;
16.00-17.00 майстар-класы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця (групавы занятак)

Кожны першы аўторак месяца:
17.00-18.00 майстар-класы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця (індывідуальны занятак)
18.30-19.30 – майстар-класы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця (індывідуальны занятак)

Тэма: Пасхальны пернік у выглядзе яйка (27.03 і 1.04).

🧑‍🍳Кулінарныя майстар-класы для моладзі і дарослых.

Кожную першую сераду месяца з 17.00 да 19.00
Кожны апошні чацвер месяца з 18.00 да 19.30

27 сакавіка з 18.00 да 19.30 і 2 красавіка з 17.00 да 19.00
Тэма: Пасхальны пернік у выглядзе яйка.

✅Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19

Тэлефон для запісу +375447700901
22.03.2025, 09:06
t.me/centrsamaranin/1007
🗓️Дзень татаў (19.03) з нагоды урачыстасці св. Юзафа.

💪Вядома, для кожнага дзіцяці самым лоўкім, дужым і спартовым чалавекам ёсць тата. Сёлета бацькі цудоўных наведвальнікаў Місіі прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах на пляцоўцы Цэнтра.

💯Задаволеныя таты перайшлі ад мацавання фізічнага да духоўнага. Другая частка святкавання была звязаная з малітвай ў капліцы, падчас якой маленькія вернікі знаёмілі прысутных са сваімі татамі, гучна называючы іх імёны. Прысутныя супольна памаліліся Літаніяй да св. Юзафа. Душпастыр нашай Місіі, кс. Аляксандр Шамрыцкі прамовіў для татаў адмысловую канферэнцыю, якая наблізіла постаць св. Юзафа.

Падрабязней чытайце на сайце
21.03.2025, 13:53
t.me/centrsamaranin/1006
🥳19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, каб раздзяліць радасць сваіх імянінаў з дзеткамі.

Малодшыя наведвальнікі Місіі Добрага Самараніна павіншавалі мітрапаліта спевам, падарылі яму паштоўку, зробленую сваімі рукамі, а таксама за адным сталом з арцыбіскупам адведалі салодкі пачастунак.
19.03.2025, 11:26
t.me/centrsamaranin/1005
🗓️Запрашаем на св. Імшу 19 сакавіка ва ўрачыстасць св. Юзафа, якая адбудзецца ў 8:30 у капліцы нашага Цэнтра.

Увага! У гэты дзень не будзе св. Імшы а 17 гадзіне.

🌻Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
17.03.2025, 15:28
t.me/centrsamaranin/1004
🌻Нагадваем, што працягваецца прыём заявак.

💕"Дзеці нясуць міласэрнасць” 2025

Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” – гэта фестываль духоўных спеваў праслаўлення і падзякі Пану Богу.

Дата: 26 красавіка 2025 г.

Час: 11.00–15.00

Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск, тэлефон для сувязі: +375173439917

✅Умовы ўдзелу:

1. Удзел можа прыняць група да дваццаці чалавек.

2. Узрост удзельнікаў: 4–13 гадоў.

3. Падрыхтаваць адзін спеў.

4. Запоўніць рэгістрацыйную форму да 26 сакавіка 2025 г.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3rBCKAzwDMdrC4b0RJOcynqy9rmJLu5jiNcGUhAaw10MySw/viewform?lang=be&pli
=1

5. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Прыезд за кошт удзельнікаў.

Шчыра запрашаем!

🙏Будзем удзячныя за падтрымку і дабравольныя ахвяраванні.

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X
12.03.2025, 19:36
t.me/centrsamaranin/1003
🗓️Запрашаем 11 сакавіка на малітву са спевамі з Тэзэ.

Нагадваем, што такія малітвы адбываюцца ў нашым Цэнтры кожны месяц, у другі аўторак у 19:00. Пазначце ў сваіх календарах і завітвайце да нас у Місію.

Заклікаем усіх хрысціянаў да супольнай малітвы аб супакоі і еднасці.

Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
7.03.2025, 10:35
t.me/centrsamaranin/1000
🙏5 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. З гэтай нагоды ў Папяльцовую сераду наведвальнікі Місіі сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі. На знак пакуты, падчас св. Імшы традыцыйна адбыўся абрад пасыпання галоваў попелам.

Запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах згодна з раскладам.
6.03.2025, 10:21
t.me/centrsamaranin/999
🗓️8 сакавіка 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбудзецца паэтычная вечарына «Шлях ад кахання да любові».

Аўтарскі паэтычны вечар правядзе мастак і паэт Рыгор Сітніца.

Ягоныя словы: «Я веру, што каханне - найвышэйшы дар Госпада, які ёсць складовай часткай Любові, і без гэтай часткі няма і не можа быць вялікага цэлага".

💕Пачатак мерапрыемства ў 17.00 (8 сакавіка 2025 г.).
Запрашаем усіх ахвотных
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
5.03.2025, 12:15
t.me/centrsamaranin/998
🗓️5.03 Папяльцовая серада Св. Імша а 17:00

Песні Жальбы ў нядзелі пасля св. Імшы а 12:00

Дадатковыя св. Імшы ў пятніцы а 17:00

Крыжовы шлях у пятніцы пасля Імшы а 17.00

Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19
3.03.2025, 17:21
t.me/centrsamaranin/997
💕Сёлета споўнілася б 90 год Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Цікава, што аўтар хацеў бы ў падарунак?
Напэўна, яму прыемна было б даведацца, што найперш ягоныя творы жывуць — іх чытаюць, вывучаюць, даследуюць, спяваюць, слухаюць… любяць.
Гэта значыць, што можна і патрэбна дзяліцца паміж сабою ягонай творчасцю!

🎸 Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Прыходзьце і Вы!

А які ж дзень нараджэння без падарункаў! Кожны, хто набярэцца смеласці прачытаць любыя ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна!

🗓️ Дата мерапрыемства: 26 лютага 2025 г. Пачатак у 18:30.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
19.02.2025, 19:29
t.me/centrsamaranin/995
💕"Дзеці нясуць міласэрнасць” 2025

Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” – гэта фестываль духоўных спеваў праслаўлення і падзякі Пану Богу.

Дата: 26 красавіка 2025 г.

Час: 11.00–15.00

Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск, тэлефон для сувязі: +375173439917

✅Умовы ўдзелу:

1. Удзел можа прыняць група да дваццаці чалавек.

2. Узрост удзельнікаў: 4–13 гадоў.

3. Падрыхтаваць адзін спеў.

4. Запоўніць рэгістрацыйную форму да 26 сакавіка 2025 г.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3rBCKAzwDMdrC4b0RJOcynqy9rmJLu5jiNcGUhAaw10MySw/viewform?lang=be&pli=
1

5. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Прыезд за кошт удзельнікаў.

Шчыра запрашаем!

🙏Будзем удзячныя за падтрымку і дабравольныя ахвяраванні.

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X
17.02.2025, 09:57
t.me/centrsamaranin/994
13 лютага 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыўся майстар-клас па выцінанцы для дарослых і дзетак. Народны майстар Наталля Гамаюнава распавяла пра традыцыі выцінанкі ў розных краінах свету: Японія, Кітай, Польшча, Ізраіль і інш. Але перш-наперш сустрэча была прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

Падрабязней па спасылцы
16.02.2025, 09:55
t.me/centrsamaranin/993
🗓️ Сёння ❗Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дарослых і дзетак на майстар-клас па выцінанцы з народным майстрам Наталляй Сухой.

Сустрэча будзе прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. Мы разам пагартаем кнігі, аздобленыя выцінанкамі, і творча далучымся да традыцыі. Беларуская выцінанка ўжо ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

Праграма вечара:
• Прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай;
• Майстар-клас па выцінанцы з вырабам уласнай паштоўкі;
• Загадкі і крыжаванка для дзетак з салодкімі падарункамі.
У гасцей вечара будзе магчымасць задаць пытанні майстру.

Таксама прадугледжаны гарбата і печыва для добрага настрою.

Дата мерапрыемства: 13 лютага 2025 г. Пачатак у 18.00.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
13.02.2025, 11:36
t.me/centrsamaranin/992
Нагадваем, што чакае наведнікаў Хрысціянскага сацыяльнага Цэнтру на гэтым тыдні:

Аўторак 11.02 у 19.00 Малітва са спевамі з Тэзэ

Серада 12.02 у 18.00 прэзентацыя каляндара "Скарына ў Вільні"

Чацвер 13.02 у 18.00 Вечар выцінанкі

Сардэчна запрашаем 🙏
11.02.2025, 15:32
t.me/centrsamaranin/990
Святая Імша з сакрамэнтам намашчэння хворых 11 лютага.

У Сусветны дзень хворага ў нашай капліцы адбудзецца св. Імша а 15 гадзіне. У гэты дзень прысутныя на Эўхарыстыя хворыя, а таксама людзі пажылога ўзросту будуць мець магчымасць атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых.

11 лютага касцёл узгадвае Маці Божую з Люрд. Па ініцыятыве папы Яна Паўла ІІ у 1992 г. гэты дзень быў абвешчаны Сусветным днём хворага.

Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
10.02.2025, 17:19
t.me/centrsamaranin/989
🗓️12 лютага 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”.

Роўна 500 год таму наш вялікі асветнік рыхтаваўся да выдання сваёй чарговай кнігі “Апостал”, якая пабачыла свет у сакавіку таго ж 1525 года ў віленскай друкарні.

Мяркуецца, што яна стала апошняй кнігай у ягонай выдавецкай дзейнасці. Ці ведаў Скарына, што ягоная друкарская справа на гэтым завяршаецца? Што адбывалася ў 1525 годзе? Паспрабуем дазнацца пра Скарыну больш.

У размове пра Францішка Скарыну прымуць удзел многія даследчыкі, а таксама аўтар каляндара (М.Купава).

Пачатак мерапрыемства ў 18.00 (12 лютага 2025 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
10.02.2025, 08:51
t.me/centrsamaranin/988
Запрашаем у аўторак 11 лютага на малітву са спевамі з Тэзэ.

Нагадваем, што такія малітвы адбываюцца ў нашым Цэнтры кожны месяц, у другі аўторак у 19:00. Пазначце ў сваіх календарах і завітвайце да нас у Місію.

Заклікаем усіх хрысціянаў да супольнай малітвы аб супакоі і еднасці.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.
9.02.2025, 13:14
t.me/centrsamaranin/987
🗓️Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дарослых і дзетак на майстар-клас па выцінанцы з народным майстрам Наталляй Сухой.

Сустрэча будзе прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. Мы разам пагартаем кнігі, аздобленыя выцінанкамі, і творча далучымся да традыцыі. Беларуская выцінанка ўжо ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

Праграма вечара:
• Прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай;
• Майстар-клас па выцінанцы з вырабам уласнай паштоўкі;
• Загадкі і крыжаванка для дзетак з салодкімі падарункамі.
У гасцей вечара будзе магчымасць задаць пытанні майстру.

Таксама прадугледжаны гарбата і печыва для добрага настрою.

Дата мерапрыемства: 13 лютага 2025 г. Пачатак у 18.00.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
5.02.2025, 16:52
t.me/centrsamaranin/986
🗓️2 лютага Капліца ў гонар Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай) адзначае сваё парафіяльнае свята.

🙏Сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 12:00 у будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (ст.м. «Пралетарская»).

Свята Ахвяравання Пана традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету.

🕯️У свята Ахвяравання на пачатку святой Імшы адбываюцца працэсіі са свечкамі. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.
28.01.2025, 14:11
t.me/centrsamaranin/984
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa