💔 У вёсцы Марынова 26 красавіка афіцыйна адкрыюць помнік спаленым вёскам Ляхавіччыны
Свяціца, Залужжа, Шчэрбава, Марынова... Яшчэ зусім нядаўна лічылася, што на Ляхавіччыне падчас фашысцкай акупацыі лёс Хатыні падзялілі каля паўтара дзясятка вёсак. У выніку расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генпракуратурай Беларусі чатыры гады назад па факце ўчынення генацыду ў адносінах беларускага народу, лічба спаленых у нашым раёне вёсак павялічылася шматразова. На сёння вядома і дакументальна пацверджана, што ў перыяд з 24 чэрвеня 1941 года па 6 ліпеня 1944 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна было спалена 48 вёсак і хутароў, разбурана 1747 двароў, забіта 511 бязвінных ахвяр, сярод якіх дзеці, жанчыны, старыя...
Гэта цяжка ўсвядоміць, успрыняць, зразумець. Але ведаць і памятаць гэта мы абавязаны!
26 красавіка ў вёсцы Марынова, якая была спалена фашыстамі ў першыя дні вайны, пройдзе ўрачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця памятнага знака спаленым вёскам.
Пачатак мітынгу запланаваны на 12.30.