Пастара з Хойніцкага раёна затрымалі па крымінальнай справе — абвінавачваюць у перадачы звестак пра расійскую тэхніку
У Беларусі
затрымалі евангельскага пастара Алега Лойку з вёскі Небытаў Хойніцкага раёна. Паводле інфармацыі, яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі краіны.
48-гадовы пастар шмат гадоў служыў у мясцовай царкве хрысціян веры евангельскай і займаўся рэабілітацыяй залежных у межах хрысціянскай місіі «Вяртанне». У дзясятках дзяржаўных СМІ пра яго пісалі як пра прыклад духоўнага і сацыяльнага служэння.
У студзені 2024 года Алега ўжо
арыштоўвалі на 10 сутак — за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер ягоная гісторыя атрымала крымінальны працяг.